Аўдынішкі лац. Aŭdyniški | |
польск. Audyniszki | |
Дата заснаваньня: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае ваяводзтва |
Павет: | Голдапскі |
Гміна: | Бане Мазурске |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′35.16″ пн. ш. 22°8′54.96″ у. д. / 54.2931° пн. ш. 22.1486° у. д.Каардынаты: 54°17′35.16″ пн. ш. 22°8′54.96″ у. д. / 54.2931° пн. ш. 22.1486° у. д. |
Аўдынішкі |
Аўдынішкі (польск. Audyniszki, ням. Audinischken) — вёска ў Польшчы, каля ракі Галдапы. Уваходзяць у склад гміны Бане Мазурске Голдапскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва.
Алдзін або Алдын (Aldin) і Аўдзін або Аўдын (Audin) — імёны германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].