Багуміл Грабал | |
Bohumil Hrabal | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 сакавіка 1914 Жыдэніцы каля Брна, Чэхаславаччына |
Памёр | 3 лютага 1997 (82 гады) Прага |
Пахаваны | |
Сужэнец | Eliška Hrabalová[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт |
Гады творчасьці | з 1952 |
Жанр | паэзія і мастацкая выдумка |
Мова | чэская мова[2][3] |
Прэміі | «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967), намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1994) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
Багуміл Грабал (па-чэску: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэскі пісьменьнік, намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і ляўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).
У маладосьці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросьце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў ангельскага караля» (чэск. Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазьней.
Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы зь пятага паверху. Існуюць вэрсіі, паводле якіх ён скончыў жыцьцё самагубствам.