Базыліка | |
Базыліка Сьвятога Крыжа
Bazylika Świętego Krzyża | |
Базыліка Сьвятога Крыжа ў Варшаве
| |
Краіна | Польшча |
Места | Варшава |
Адрас | Кракаўскае прадмесьце[d] (3) |
Каардынаты | 52°14′19″ пн. ш. 21°1′0″ у. д. / 52.23861° пн. ш. 21.01667° у. д.Каардынаты: 52°14′19″ пн. ш. 21°1′0″ у. д. / 52.23861° пн. ш. 21.01667° у. д. |
Канфэсія | Каталіцтва |
Эпархія | Варшаўская архідыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасьць | Ксяндзы-місыянэры |
Тып будынка | Малая базыліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Юзэф Шыман Бялёцьці |
Дата заснаваньня | 1757 |
Будаваньне | 1679—1696 гады |
Асноўныя даты: | |
Рэліквіі і сьвятыні | абраз сьв. Юды Тадэя |
Статус | ахоўваецца дзяржавай (1 ліпеня 1965)[1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Базыліка Сьвятога Крыжа | |
Базыліка Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Крыжа (па-польску: Kościół Świętego Krzyża) — рыма-каталіцкая царква ў Варшаве (Польшча). Знаходзіцца ў Сяродмесьці па вул. Кракаўскае прадмесьце, 3. Належыць ордэну ксяндзоў-місыянэраў Сьвятога Вінсэнта з Поля.
Пад 1510 рокам на гэтым месцы згаданая капліца пад тытулам Сьвятога Крыжа.
У 1525 пабудаваны драўляны касьцёл — філія калегіяты сьв. Яна. У 1615 перабудаваны, у 1653 перададзены ордэну ксяндзоў-місыянэраў і стаў цэнтральным храмам ордэну ў Польшчы. Касьцёл стаў адным з галоўных храмаў паўднёвага прадмесьця Варшавы, хоць напачатку нават не ўваходзіў у яе межы. Аднак ужо праз тры рокі Варшава была захопленая швэдзкімі войскамі ў часе «Патопу», а касьцёл зруйнаваны. За Янам III Сабескім было вырашана ўзьвесьці сьвятыню зноўку[2]. Сучасны будынак паўстаў у 1679—1696 роках у барокавым стылі паводле праекту надворнага каралеўскага архітэктара Юзэфа Шымана Бялёцьці. 14 кастрычніка 1696 року прымас Міхал Стэфан Радзяёўскі кансэкраваў касьцёл.
У 1725—1737 былі ўзьведзеныя вежы, накрытыя позьнебарокавымі банямі, аўтарства Юзэфа Фантаны. Ягоны сын Якуб запраектаваў фасады (1756).
На Раство 1881 року ў касьцёле адбылася паніка, выкліканая чуткамі пра пажар, якія, аднак, не пацьвердзіліся. У цісканіне загінулі 29 чалавек. У гэтым здарэньні былі абвінавачаныя жыды, з-за чаго пачаўся пагром[3].
У 1889 была рэканструяваная лесьвіца перад галоўным уваходам і пастаўленая статуя Хрыста з крыжам.
У першыя ж дні Другой сусьветнай вайны сьвятыня былі зьнішчаная. Страчаныя між іншых абразы «Боская вячэра» Францішка Смуглевіча і «Ўкрыжаваньне» Ежы Сямігіноўскага. Падчас Варшаўскага паўстаньня 6 верасьня 1944 году нацысты загналі ў сьвятыню дзьве самаходныя міны, якія зруйнавалі фасады касьцёлу, зьнішчылі скляпеньні над ніжнім касьцёлам, Вялікі алтар, алтары сьв. Роха і сьв. Вінсэнта з Поля.
У 1945—1953 сьвятыня адноўленая паводле спрошчанага праекту архітэктара Збароўскага. Інтэр’ер быў рэканструяваны без барочных паліхромаў і фрэсак. У 1960—1972 рэканструяваны галоўны алтар.
У 2002 року папа Ян Павал II павысіў касьцёл сьв. Крыжа да ўзроўню малой базылікі.
У калёнах храму пахаваныя урны з сэрцамі Фрыдэрыка Шапэна і Ўладыслава Рэйманта. У храме таксама маюцца эпітафіі Балеслава Пруса, Ігнацыя Юзэфа Крашэўскага, Балеслава Масьціцкага, Ўладыслава Сікорскага і Юльюша Славацкага.
Базыліка Сьвятога Крыжа (Варшава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў