Балніскі муніцыпалітэт | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпалітэт Грузіі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Балнісі |
Дата ўтварэньня | 1930[1] |
Кіраўнік | Davit Sherazadishvili[d][2] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+4 |
Тэлефонны код | 358[4] |
Паштовыя індэксы | 1100[5] |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Балніскі муніцыпалітэт (па-грузінску: ბოლნისის მუნიციპალიტეტი; bolnisis municipʼalitʼetʼi,; па-азэрбайджанску: Bolnisi bələdiyyəsi да 2006 году — раён) — муніцыпалітэт у Грузі, які ўваходзіць у склад Квэма Картлі. Знаходзіцца на поўдні Грузіі, на тэрыторыі гістарычнай вобласьці Ніжняя Картлі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Балнісі.
Па стану на 1 студзеня 2018 году колькасьць насельніцтва муніцыпалітэту складала 55 284 жыхароў, на 1 студзеня 2014 году — 78,9 тыс. жыхароў[6].
Балнісі зьвязаны з крыжам, які мае назву Балніскі крыж (па-грузінску: ბოლნური ჯვარი). Балніскі крыж ўяўляе сабой раўнабаковы крыж, вычарчаны сэгмэнтамі кола, зь пашыраючыміся рукавамі. Крыжы такой формы ўпісваецца, звычайна, у круглую раму. Лічыцца, што такі крыж паходзіць з часоў праўленьня рымскага імпэратара Канстанціна Вялікага (306-337 гг.), Які ў 313 годзе Мілянскім эдыктам дазволіў свабоднае вызнаньне хрысьціянства. У Грузіі выкарыстоўваецца паўсюдна нароўні з крыжом Сьвятой Ніно.