Барыс Карлаф

Барыс Карлаф
William Henry Pratt
Імя пры нараджэньні William Henry Pratt
Дата нараджэньня 23 лістапада 1887(1887-11-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 лютага 1969(1969-02-02)[1][2][3][…] (81 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1909—1969
Псэўданімы Boris Karloff
Бацька Edward John Pratt[d][4]
Маці Eliza Sarah Millard[d][4]
Узнагароды
IMDb ID nm0000472
Сайт Karloff.com

Бары́с Ка́рлаф (па-ангельску: Boris Karloff, 23 лістапада 1887 — 2 лютага 1969) — ангельскі актор, які эміграваў у Канаду ў 1910-х.

Ўільям Генры Прат, вядомы як Барыс Карлаф, нарадзіўся ў прыгарадзе Лёндана Кэмбэрўэле. Скончыў Лёнданскі ўнівэрсытэт. У 1909 годзе ён, хоць і жадаў стаць дыпляматам, эміграваў у Канаду, дзе наняўся працоўным на фэрму. Захапіўшыся тэатрам, ён далучаўся то да адной гастрольнай трупы, то да іншай і ў наступнае дзесяцігодзьдзе аб’езьдзіў усю Канаду і Амэрыку, гуляючы ў дробных ролях другога пляну. На вялікім экране Ўільям Прат дэбютаваў у эпізадычнай ролі ў фільме «The Dumb Girl of Portici» (1916). Праз тры гады ён вярнуўся ў Галівуд і пачаў актыўна здымацца ў кіно. Хоць першы посьпех прыйшоў да яго пасьля фільма «Крымінальны код» ён згуляў больш 60 эпізадычных роляў, перш чым у 1931 годзе праславіўся ў ролі Страхоцьця ў фільме «Франкенштэйн». У далейшым здымаўся ў шматлікіх прыгодніцкіх стужках і фільмах жахаў, як правіла, у аднатыпных ролях злыдняў. Акрамя таго, актор стварыў і псыхалягічна складаныя вобразы ў фільме Джона Форда «Страчаны патруль» (1934) і ў рэжысэрскім дэбюце Пітэра Багдановіча «Мішэні» (1968).

  1. ^ а б Boris Karloff // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Boris Karloff // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б William Henry Pratt // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]