Бастыян Швайнштайгер | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 жніўня 1984 (40 гадоў) Кальбэрмоор, ФРН | |
Рост | 183 см[1] | |
Вага | 79 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2004—2015 2015—2017 2017—2019 |
Баварыя-2 Баварыя Манчэстэр Юнайтэд Чыкага Файр |
34 (2) 342 (45) 18 (1) 85 (8) |
Зборныя | ||
2004—2016 | Нямеччына | 121 (24) |
Ба́стыян Швайншта́йгер (па-нямецку: Bastian Schweinsteiger; нарадзіўся 13 сакавіка 1989 году, Кальбэрмоор, ФРН) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў большую частку сваёй кар’еры за «Баварыю» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году. Адзін з самых тытуляваных гульцоў Нямеччыны.
Бастыян прабіўся ў склад першай каманды з шэрагаў баварскага дубля. У аснову футбаліст пачаў трапляць пачынаючы з сэзону 2002—2003 гадоў. З сэзону 2004—2005 гадоў ён стаў гульцом асноўнага складу, правяўшы ў сэзоне ў Бундэсьлізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнэр «Баварыі» Фэлікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак празь некалькі месяцаў галоўны трэнэр зноў вярнуў Бастыяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра й стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазыцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсьць флянг паўабароны.
З прыходам у клюб у якасьці трэнэра Люі ван Гааля, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з ўінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу й з сэзона 2009—2010 гадоў, стаўся адным з самых пасьпяховых у ягонай кар’еры. Ён і ягоны аднаклюбнік Марк ван Бомэль склалі моцны зьвязак цэнтархаваў, які некаторыя футбольныя спэцыялісты называлі наймацнейшым у Нямеччыне[2]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідэрскімі якасьцямі, Бастыян забясьпечыў сабе ня толькі сталае месца ў аснове клюбу, але й званьне другога віцэ-капітана, а пасьля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.
Улетку 2010 году ў трансфэры Швайнштайгера былі зацікаўленыя «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» й «Ювэнтус»[3]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клюбам да 2016 году. Па стане на 12 студзеня 2011 году трансфэрны кошт гульца складае 40 мільёнаў эўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць гульца за 60 мільёнаў[4].
25 красавіка 2012 году Швайнштайгер забіў пераможны гол у сэрыі пэнальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак трываць там паразу ад лёнданскага «Чэлсі».
У асноўнай зборнай Нямеччыны з 2004 году. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.
«Баварыя»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Нямеччына:
Бастыян Швайнштайгер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў