Бацікі Заднія | |
польск. Baciki Dalsze | |
Першыя згадкі: | 1469 |
Былая назва: | Баціковічы, Панасова |
Мясцовая назва: | Baciki Zadni |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Сямятычы |
Насельніцтва: | 151 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д. |
Бацікі Заднія на мапе Польшчы ![]() ![]() Бацікі Заднія |
Ба́цікі За́днія (па-польску: Baciki Dalsze, па-падляску: Báciki Zádni[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямятычах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямятычах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя Бацікаў Задніх цесна зьвязаная з фальварчнай сядзібай у Баціках Сярэдніх. У дакумантах 1580 г. вёска ўзгадвалася як Панасова[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Заднія прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 191 жыхароў (152 праваслаўных, 38 каталікоў ды адзін пратэстант; 132 беларусаў, 58 палякаў ды адзін немец)[5].
|