Баязід I

Баязід I
султан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 8 сакавіка 1354(1354-03-08),
Памёр 8 сакавіка 1403 (49 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Сюлейман Чэлебі[d], Іса Чэлебі[d], Мэхмэд I, Мустафа Чэлебі[d], Муса Чэлебі[d], Шэхзадэ Эртугрул[d] і Хундзі Фатма Хатун[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Олівэра Лазаравіч[d], Дэўлэт Шах Хатун[d], Дэўлет Хатун[d], Марыя Фадрыка[d] і Хафса Хатун[d]
Бацька Мурад I
Маці Гюлчычэк Хатун[d]
Подпіс Выява аўтографу

Баязід I Маланканосны (1354 або 1360 — 9 сакавіка 1403) — асманскі султан.

Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сэрбамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сэрбіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстантынопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.

Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным эўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Босьнію і на Пэляпанэс.

Азіяцкае ўварваньне пад кіраўніцтвам хана Тымура, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баязід Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў