Брашоў | |||||
рум. Braşov | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1234 | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Жудэц: | Брашоў | ||||
Кіраўнік: | George Scripcaru[d][1] | ||||
Плошча: | 267,32 км² | ||||
Вышыня: | 600 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 227 961 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 852,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 0268 | ||||
Паштовы індэкс: | 500001–500670 | ||||
Нумарны знак: | BV | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°39′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д.Каардынаты: 45°39′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 45.65° пн. ш. 25.6° у. д. | ||||
Брашоў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brasovcity.ro/ |
Брашоў (па-румынску: Braşov, па-вугорску: Brassó) — горад у Румыніі, адзін зь дзесяці найбуйнейшых гарадоў краіны. У даўнасьці быў вядомы пад нямецкай назвай Кранштат (ням. Kronstadt). З 1950 па 1960 гады горад меў назву Арашул-Сталін, у гонар савецкага камуністычнага лідэра Сталіна. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Цара Барсэй. Горад зьяўляецца аднім з галоўных культурных і гістарычных цэнтраў трансыльванскіх саксаў.
Кранштацкая крэпасьць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакумэнтах горад называўся рознымі назовамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу й гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансыльваніі.
Яганэс Гонтэр, правадыр трансыльванскіх пратэстантаў, нарадзіўся й памёр у Брашаве. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансыльваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла сьвет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынскамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.
21-31 ліпеня 1959 году ў месьце прайшла 1-я Міжнародная алімпіяда па матэматыцы.
У 1987 годзе жыхары Брашава падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстаньне.