Валынскае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] і ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Луцак |
Дата ўтварэньня | 1566 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы валынскія |
Кашталяны | Кашталяны валынскія |
Плошча | 38,3 тыс. км² |
Час існаваньня | 1566—1795 |
Месцазнаходжаньне Валынскага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Валынскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Луцак.
Ваяводзкая харугва была карычневага колеру з выяваю Пагоні (або зямельнага гербу — простага белага крыжа) у белым полі[1].
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павету адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводзтва апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі. Таго ж року са складу Валынскага вылучылі Ўладзімераўскае ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаваньне.
Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімераўскі і Крэменецкі.
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Луцку, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзімеры ды Крэменцы.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.