Вальтэр Шоткі

Вальтэр Шоткі
Walter Hermann Schottky
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1886(1886-07-23)[1][2]
Месца нараджэньня Цюрых, Швайцарыя
Дата сьмерці 4 сакавіка 1976(1976-03-04)[1][2] (89 гадоў)
Месца сьмерці Прэцфэльд, Баварыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта
Занятак фізык, вынаходнік, прафэсар унівэрсытэту, інжынэр, электратэхнік
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Вядомы як Бар'ер Шоткі, Анамалія Шоткі
Навуковая ступень бакаляўр навук[d] (1908), доктар філязофіі[4] (1912) і габілітацыя[d] (1920)
Навуковы кіраўнік Макс Плянк, Heinrich Rubens
Бацька Friedrich Schottky[d]
Узнагароды Мэдаль Г'юза (1936)

Вальтэр Герман Шоткі (па-нямецку: Walter Hermann Schottky) (23 ліпеня 1886, Цюрых, Швайцарыя — 4 сакавіка 1976, Прэцфэльд, Баварыя) — нямецкі фізык, і электратэхнік, вынаходнік тэтроду — электроннай лямпы з сеткай-экранам (19151919). Вальтэр Шоткі — сын нямецкага матэматыка Фрыдрыха Шоткі (18511935).

У 1904 годзе Шоткі паступіў ува ўнівэрсытэт Гумбальту ў Бэрліне, дзе навучаўся фізыцы. У 1912 атрымаў доктарскую ступень. Пасьля атрыманьня доктарскай ступені Вальтэр Шоткі пераехаў у Ену, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Макса Віна.

Пасьля некалькіх гадоў сумеснай працы зь Вінам, Шоткі далучыўся да навукова-дасьледчых лябараторый Siemens & Halske у Бэрліне, дзе працаваў да 1919 году. Падчас працы ў Siemens Шоткі й вынайшаў электронную лямпу з сеткай-экранам у 1915, тэтрод у 1919 і прынцыпы супергэтэрадыну, якія былі распрацаваныя Вальтэрам у 1918 годзе незалежна ад Эдвіну Армстронгу, якому звычайна прыпісваецца гэтае адкрыцьцё.

У 1920 Вальтэр вярнуўся ўва ўнівэрсытэт і пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Вільгельма Віна ў Вурцбургу. У 1923 годзе Шоткі стаў прафэсарам тэарэтычнай фізыкі, пасьля, у 1927, вярнуўся ў Siemens, працаваў унавукова-дасьледчых лябараторыях у Бэрліне і Прэцфэльдзе ў галінах электронікі і фізыкі паўправаднікоў.

Вальтеру Шоткі належаць адкрыцьці эфэкту Шоткі, дыёду Шоткі, бар’еру Шоткі, дэфэкту Шоткі і раўнаньня Шоткі.

  1. ^ а б Walter Schottky // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Walter Hans Schottky // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ https://www.deutsche-biographie.de/gnd118759183.html
  4. ^ https://cpr.uni-rostock.de/resolve/id/cpr_person_00002340