Вацлаў Піларж | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 169 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Градэц Кралавэ | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009 | Часлаў[d] | 1 (0) |
2009—2012 | Градэц Кралавэ | 64 (12) |
2011—2012 | → Вікторыя Пльзень | 25 (7) |
2012—2015 | Вольфсбург | 0 (0) |
2013—2014 | → Фрайбург | 6 (0) |
2014—2015 | → Вікторыя Пльзень | 28 (4) |
2015—2018 | Вікторыя Пльзень | 10 (1) |
2018 | → Слован Лібэрац | 6 (0) |
2018—2020 | Сыгма Оламаўц | 27 (1) |
2020—2022 | Ябланец | 46 (6) |
2022—2023 | Вікторыя Пльзень | 21 (1) |
2023— | Градэц Кралавэ | 49 (10) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Чэхія (да 18)[d] | 9 (1) |
2010 | Чэхія (да 21)[d] | 1 (0) |
2011—2015 | Чэхія | 22 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Вацлаў Піларж (па-чэску: Václav Pilař; нар. 13 кастрычніка 1988 году, Хлумец-над-Цыдлінаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Градэц Кралавэ» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Піларж зьяўляецца выхаванцам чэскага клюбу «Градэц Кралавэ». Ён дэбютаваў за «Градэц» у сэзоне 2006—2007 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў Вацлаў зрабіў значны ўнёсак выхад каманды ў Гамбрынус Лігу, забіўшы 10 галоў. У сэзоне 2011—2012 гадоў ён перайшоў на правах арэнды ў клюб «Вікторыя» (Пльзень)[5].
Пасьля адмовы падпісваць кантракт зь «Вікторыяй», у лістападзе 2011 году Піларж падпісаў кантракт з «Вольфсбургам»[6]. У студзені 2012 году было абвешчана, што Вацлаў далучыцца да «Вольфсбургу» летам, але застанецца ў Чэхіі напярэдадні чэмпіянату Эўропы 2012 году[7].
Вацлаў выступаў за юнацкую й моладзевую каманду Чэхіі. 4 чэрвеня 2011 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Чэхіі ў матчы супраць зборнай Пэру. Свой першы гол за зборную забіў у першым матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Расеі[8].