Ветразевы спорт

Ветразевы спорт — від спорту, у якім спартоўцы дужаюцца, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі й судны, адмысловыя сані для сьнегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўваньня па цьвёрдай паверхні, якія рухаюцца ветразямі.

Сваё разьвіцьцё ветразевы спорт атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца выходзячы з геаграфічнага становішча.

Рэгата — адзін зь відаў правядзеньня спадужніцтваў па ветразевым спорце

Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галяндыі, а празь некаторы час і побач з ангельскімі берагамі можна было назіраць спартоўцаў, якія займаліся ветразевым спортам. Першыя згадваньні ў летапісах пра гонкі на ветразевых яхтах датуюцца 1662 годам.

Ужо праз стагодзьдзе зьявіліся першыя яхт-клюбы. Зь цягам часу яхт-клюбы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Эўропы.

Слова яхта паходзіць ад галяндзкага — jacht, — ветразевае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту й шпацыраў.

Першы міжнародны саюз ветразевага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 году зьмяніў сваю назву на Міжнародную фэдэрацыю ветразевага спорту.

Ужо к 1998 году дадзеная арганізацыя аб’ядноўвала каля 115 нацыянальных фэдэрацыяў.

У адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў, у ветразевым спорце ня так моцна выяўленае залежнасьць ад прыродных дадзеных. Залежнасьць ад вагі й росту ня моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) кляс яхт.

У крэйсэрскіх відах (у тым ліку й адзіночных кругасьветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.

У Алімпійскую праграму 2016 году ўключаная дысцыпліна «катамаран» са зьмяшаным (жанчына й мужчына) экіпажам.

Па фарматах ветразевых гонак адрозьніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флёту й камандныя гонкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]