Влёра

Влёра
альб. Vlora
Герб Влёры Сьцяг Влёры
Дата заснаваньня: VI стагодзьдзе да н.э.
Былая назва: Аўлон (грэч.: Αυλών)
Краіна: Альбанія
Кіраўнік: Dritan Leli[d]
Плошча:
  • 12 км²
Вышыня: 12км² м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 130 827 чал. (2015)
нацыянальны склад: альбанцы
Паштовы індэкс: 9401–9494
Нумарны знак: VL
Геаграфічныя каардынаты: 40°27′0″ пн. ш. 19°29′0″ у. д. / 40.45° пн. ш. 19.48333° у. д. / 40.45; 19.48333Каардынаты: 40°27′0″ пн. ш. 19°29′0″ у. д. / 40.45° пн. ш. 19.48333° у. д. / 40.45; 19.48333
Влёра на мапе Альбаніі
Влёра
Влёра
Влёра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.vlora.gov.al/

Влёра (па-альбанску: Vlora, па-грэцку: ΑυλώναςАўлон, па-італьянску: Valona) — горад на поўдні Альбаніі, адміністрацыйны цэнтар прэфэктуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліву Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тысячаў жыхароў (2010).

Першыя помнікі антычнасьці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагодзьдзем да н.э.. На працягу IV стагодзьдзя да н.э. часта згадваецца ў якасьці важнага порту для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункту паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Альбаніі Бутрынці і Апалёніяй.

У 1481 годзе грэцкі военачальнік на нэапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэцкіх і альбанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Нэапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 году Ісмаіл Кэмалі абвясьціў у Влёры незалежнасьць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Альбаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як вайскова-марская база, але потым у сувязі з выхадам Альбаніі з Варшаўскай дамовы ў гэтай якасьці быў страчаны.

У 1997 годзе горад быў адным з гарадоў, дзе распачалася грамадзянскай вайны ў Альбаніі.

  • Этнаграфічны музэй
  • Гістарычны музэй
  • Музэй Незалежнасьці
  • Мячэт Мурадые
  • Крэпасьць Каніні, у мястэчку Каніна
  • Крэпасьць Порта-Палерма
  • Руіны крэпасьці Гімара, у мястэчку Гімара
  • Цэрквы Сьвятога Стэфана і Сьвятога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагодзьдзяў)
  • Манастыр Сьвятой Марыі, у мястэчку Звэрнэц
  • Антычны амфітэатар Арыкум (I да н.э.)
  • Царква Маміроі, у мястэчку Арыкум

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Авлона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (маск.) . — СПб., 1890—1907.
  • Влёра — мяжа двух мораў.