Войцех Ярузэльскі | |
польск. Wojciech Jaruzelski | |
| |
---|---|
19 ліпеня 1989 — 22 сьнежня 1990 | |
Папярэднік | Баляслаў Берут |
Наступнік | Лех Валэнса |
11 лютага 1981 — 6 лістапада 1985 | |
Папярэднік | Юзаф Пінькоўскі[d] |
Наступнік | Збігнеў Меснер[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 6 ліпеня 1923[1][2][3][…] |
Памёр | 25 траўня 2014[2][3][4][…] (90 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Барбара Ярузэльская[d] |
Дзеці | Моніка Ярузэльская[d] |
Бацька | Władysław Jaruzelski[d] |
Маці | Wanda Jaruzelska[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сайт | wojciech-jaruzelski.pl (пол.) |
Во́йцех Ярузэ́льскі (польск. Wojciech Jaruzelski; 6 ліпеня 1923 — 25 траўня 2014) — польскі вайсковы афіцэр, палітык і фактычны дыктатар камуністычнай Польшчы з 1981 па 1989 гады. Быў першым сакратаром Польскай аб’яднанай працоўнай партыі паміж 1981 і 1989 гадамі, што зрабіла яго апошнім лідэрам Польскай Народнай Рэспублікі. Ярузэльскі займаў пасаду прэм’ер-міністра з 1981 па 1985 гады, быў старшынём Дзяржаўнае рады з 1985 па 1989 гады і коратка прэзыдэнтам Польшчы з 1989 па 1990 гады, калі прэзыдэнцкая пасада была адноўлена праз 37 гадоў. Ён таксама быў апошнім галоўнакамандуючым польскага народнага войска, якое было разагнанае ў 1989 годзе.
Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям’і ў Кураве на ўсходзе Польшчы, пасьля нямецкага і савецкага ўварваньня ў Польшчу быў дэпартаваны зь сям’ёй у Сыбір. Прызначаны да прымусовай працы ў Сыбіры, дзе захварэў на фотакератыт і быў вымушаны насіць ахоўныя сонечныя акуляры да канца жыцьця. У 1943 годзе Ярузэльскі ўступіў у створанае Першае польскае войска і разам з СССР ваяваў супраць нацыстоўскай Нямеччыны на Ўсходнім фронце. Удзельнічаў ў вызваленьні Варшавы і ў Бэрлінскай бітве. У 1968 годзе стаў міністрам абароны Польшчы.
Яруцэльскі стаў першым сакратаром Польскай аб’яднанай працоўнай партыі і лідэрам Польшчы пасьля кароткага тэрміну Станіслава Кані. Папярэднік Кані Эдвард Герэк пакінуў Польшчу зь вялікай запазычанасьцю, прыняўшы крэдыты ад замежных крэдытораў, і эканоміка краіны амаль развалілася да таго часу, як Ярузэльскі стаў кіраўніком дзяржавы. У Польшчы ўзмацняўся дэфіцыт асноўных тавараў, што толькі спрыяла напружанай сацыяльна-палітычнай сытуацыі. Зьніжэньне ўмоваў жыцьця і працы выклікала гнеў у масах і ўзмацніла антыкамуністычныя настроі, пасьля чаго Ярузэльскі змагаўся супраць Руху салідарнасьці, які разглядаўся як пагроза Варшаўскай дамове. Баючыся савецкага ўмяшаньня, аналягічнаму ў Вугоршчыне ў 1956 годзе і ў Чэхаславаччыне ў 1968 годзе, Ярузэльскі 13 сьнежня 1981 году ўвёў ваеннае становішча ў Польшчы, каб здушыць прадэмакратычную апазыцыю. Вайсковая хунта, камэнданцкая гадзіна і абмежаваньне паездак доўжыліся да 22 ліпеня 1983 году.
Да сярэдзіны 1980-х цэнзура страціла сваё значэньне і аўтарытэт Аб’яднанай працоўнай партыі значна зьнізіўся, што дазволіла атрымаць больш свабоды ў краіне. Падчас рэвалюцыяў 1989 году ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Ярузэльскі падтрымаў зьмену ўраду і падаў у адстаўку пасьля правядзеньня польскага круглага стала, што прывяло да правядзеньня шматпартыйных выбараў у Польшчы. Ён ненадоўга займаў пасаду прэзыдэнта Польшчы, але не меў рэальнай улады, і паводле вынікаў выбараў на пасаду прэзыдэнта Польшчы 1990 году яго зьмяніў на пасадзе Лех Валэнса, абраны ў ходзе ўсенароднага галасаваньня.
|