Вэсьлі Снэйдэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 чэрвеня 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 170 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 2007—2009 2009—2013 2013—2017 2017—2018 2018—2019 |
Аякс Рэал Мадрыд Інтэрнацыянале Галатасарай Ніцца Аль-Гарафа |
131 (45) 52 (11) 76 (13) 124 (35) 5 (0) 21 (14) |
Зборныя | ||
2003—2018 | Нідэрлянды | 134 (30) |
Вэсьлі Снэйдэр (па-нідэрляндзку: Wesley Sneijder; нарадзіўся 9 чэрвеня 1984 году, Утрэхт, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца. На сваім рахунку мае больў за сто матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Ён быў названы УЭФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у сьвеце за 2010 год паводле вэрсіі ФІФА.
Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снэйдэр змог зарэкамэндаваць сябе перад трэнэрам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аяксу» адбыўся 22 сьнежня 2002 году ў матчы супраць клюбу «Эксэльсіёр» (2:0). Пасьля гэтага Снэйдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.
За пяць сэзонаў, праведзеных у Галяндыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аяксу» Снэйдэр правёў 126 матчаў, у якіх 43 разы пабіваў браму супернікаў. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсмэнам Амстэрдаму. У сэзоне 2006—2007 гадоў Снэйдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасьцю сваёй гульні зьвярнуў увагу сэлекцыянэраў «Рэалу». У выніку 12 жніўня 2007 году футбаліст быў прадстаўлены ў якасьці гульца мадрыдзкага клюбу. Пераход Снэйдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў эўра, а сам футбаліст стаў другім у сьпісе самых дарагіх галяндзкіх гульцоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэалу» правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.
Правёўшы яшчэ адзін сэзон у «Рэале», улетку 2009 году Снэйдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасьля доўгіх угавораў Вэсьлі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у мілянскі «Інтэр» за трансфэрны кошт роўны 15 млн эўра. У новым клюбе Снэйдэр стаў важнай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафэі ў 2009—2010 гадох, як то Чэмпіянат Італіі, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў. 20 студзеня 2013 году Вэсьлі перайшоў у склад турэцкага клюбу «Галатасарай» за 7,5 мільёну эўра.
У нацыянальную зборную Нідэрляндаў Снэйдэр пачаў прыцягвацца з 2003 году. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасьля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэньні ў нацыянальную каманду. Снэйдэр прымаў удзел на чэмпіянаце сьвету 2006 году (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Эўропы 2008 Снэйдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Эўра ён быў прызнаны адным з найлепшых гульцоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снэйдэр бліснуў і на Чэмпіянаце сьвету 2010 году ў складзе зборнай Нідэрляндаў.
«Аякс»:
«Рэал»:
«Інтэрнацыянале»:
«Галатасарай»:
«Аль-Гарафа»:
Вэсьлі Снэйдэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў