Вэцумніекі | |
лат. Vecumnieki | |
Лютэранская бажніца | |
Былыя назвы: | Вэцмуіжа |
Краіна: | Латвія |
Рэгіён: | Зэмгалэ |
Край: | Вэцумніецкі |
Вышыня: | 35 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2103 чал. (2015) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +371 |
Паштовы індэкс: | LV-3933 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°36′23″ пн. ш. 24°31′20″ у. д. / 56.60639° пн. ш. 24.52222° у. д.Каардынаты: 56°36′23″ пн. ш. 24°31′20″ у. д. / 56.60639° пн. ш. 24.52222° у. д. |
Вэцумніекі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://vecumnieki.lv |
Вэцумніекі — вёска ў Латвіі, цэнтар Вэцумніецкага краю. Адносіцца да гістарычнага рэгіёну Зэмгалэ. Каля вёскі праходзяць аўташлях Р88 Баўска-Ліндэ і чыгуначная лінія Крустпілс-Елгава. Адлегласьць ад Рыгі складае 45 кілямэтраў, ад Баўскі — 30 кілямэтраў. Празь вёску цячэ рака Тальке, на якой утвораныя два вадасховішчы — Старое ды Новае азёры.
Месца сучасных Вэцумніекаў было заселенае ад часоў жалезнага веку, аб чым сьведчаць знаходкі ІІ-ІХ стагодзьдзяў на гарадзішчы Чыганы.[1] Да 1940 року паселішча мела назву Вэцмуіжа, або па-нямецку Нойгут.
Забудова Вэцумніекаў складаецца з двух- і трохпавярховых шматкватэрных будынкаў, а таксама з дамоў сядзібнага тыпу. У вёсцы маюцца сярэдняя, музычная і мастацкая школы, бібліятэка, народны дом, лютэранская кірха, капліца, спартовая заля, забаўляльны цэнтар. У Вэцумніеках налічваецца 22 вуліцы, агульная працягласьць якіх складае 10,05 кілямэтраў.