Віктар Анатолевіч Шандаровіч[2] (па-расейску: Ви́ктор Анато́льевич Шендеро́вич, 15 жніўня 1958, Масква) — расейскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, тэлевядоўца і радыёвядоўца, сатырык, публіцыст, пэдагог беларускага паходжаньня[3]. Калумніст часопісу The New Times.
Нарадзіўся з сям'і інжынэра Анатоля Семяновіча Шандаровіча (1930—2017) і пэдагога Інэсы Яўсееўны Дазорцавай (1929—2011). Дзед па бацькоўскай лініі, Сямён Маркавіч Шандаровіч (1903—1984), інжынэр-хімік, працаваў на заводзе ЗІЛ, двойчы падвяргаўся палітычным рэпрэсіям у 1929 і 1948 гадах. Бабуля па бацькоўскай лініі — Лідзія (народжаная Эйдля)[4]. Другі дзед, Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, быў начальнікам аддзелу СПА Наркамату вугальнай прамысловасьці. Старэйшы лейтэнант Яўсей Дазорцаў, камандзір роты 477-га стралковага палка[5]. 161-й стралковай дывізіі — будучай 4-й гвардзейскай стралковай Апосталаўска-Вэнскай Чырванасьцяжнай дывізіі, загінуў на фронце 7 кастрычніка 1941 году[6] пад Ленінградам[7][8][9]. Пахаваны ў в. Гонтавая Ліпка Ленінградзкай вобласьці[10].
У 10 клясе Віктара Шандаровіча заўважае Канстанцін Райкін і Шандаровіч патрапіў на навучаньне ў тэатральную школу Алега Табакова. Гэты факт вызначыў далейшы лёс падлетка. У 1975 годзе ён паступае на рэжысуру і праз 5 гадоў пасьпяхова абараняе дыплём Маскоўскага інстытуту культуры і мастацтваў.
Пасьля навучаньня Віктар праходзіць тэрміновую службу ў войску. У далейшым ён казаў, што менавіта служба дала яму многія сюжэты, якія ён увасобіў у сваіх сатырычных творах. Аж да 1990 году Шандаровіч працаваў у ГІТІСе, дзе не толькі выкладаў сцэнічнае майстэрства, але і ставіў ўласныя карціны. Так, у 1988 годзе па сатырычных расказах Віктара выступіў Генадзь Хазанаў. Аднак пік кар'еры рэжысёра прыйшоўся на 1990-я гады.
Адной з прычынаў зьнішчэньня расейскімі ўладамі старога НТВ былі "Куклы" і праграма "Ітого", якія рыхтаваў і веў Віктар Шандаровіч. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода»: з 29 ліпеня 2003 па 27 сьнежня 2009 году вёў перадачу «Все свободны», да жніўня 2015 года публікаваўся на сайце радыёстанцыі як адзін з калумністаў.
З 14 лістапада 2003 па 28 чэрвеня 2008 году - мастацкі кіраўнік і вядучы праграмы "Плаўлены сырок" на радыёстанцыі "Эхо Москвы".
10 студзеня 2022 году паведаміў у соцсетках, што зьехаў з Расеі ў мэтах бясьпекі[11].
- 2001 — Два ангелы, чатыры чалавекі
- 2002 — Цёзка Швэйцэра
- 2007 — Пятрушка
- 2010 — Пацярпелы Гольдзінэр
- 2011 — Вечаровы выезд таварыства сьляпых
- 2011 — Цяперашні момант
- 2019 — Пабачыць Солсбэры
Па п'есе «Пацярпелы Гольдзінэр» у 2014 годзе быў пастаўлены спэктакаль, у якім галоўную роль граў Уладзімер Этуш[12].
- 1991 — Цветы для профессора Плейшнера
- 1993 — … В деревне Гадюкино — дожди
- 1995 — Семячкі (М.: Текст)
- 1997 — Тэатар аднаго Шэндэровіча
- 1998 — Куклы
- 1999 — Московский пейзаж
- 2000 — Куклиада
- 2000 — Антология
- 2000 — 208 избранных страниц
- 2004 — Здесь было НТВ и другие истории
- 2004 — Здесь было НТВ, ТВ-6, ТВС
- 2005 — Монолог с властью
- 2005 — Кинотеатр повторного фильма
- 2005 — Изюм из булки, ISBN 978-5-8159-0826-0
- 2006 — Недодумец, или как я победил Марк Твена, ISBN 5-8159-0590-9
- 2006 — Изюм из булки. Издание второе. Исправленное и дополненное
- 2007 — Плавленые сырки и другая пища для ума
- 2007 — Хромой стих (М.: Время)
- 2009 — Схевенинген (М.: Время), ISBN 978-5-9691-0456-3
- 2009 — Случай с йеху и другие истории нашего зоопарка. Мои встречи с правосудием (М.: Новая газета), ISBN 978-5-91147-008-1
- 2010 — Операция «Остров» (М.: Астрель, Corpus), ISBN 978-5-271-27466-4
- 2012 — Евроремонт: рассказы (М.: Астрель, CORPUS), ISBN 978-5-271-43135-7
- 2014 — Блокада мозга 2014 (М.: Захаров), ISBN 978-5-8159-1330-1
- 2015 — Проклятие Пелопа (М.: Пробел-2000), ISBN 978-5-98604-495-8
- 2015 — Рептилион и другие истории о любви (М.: Время), ISBN 978-5-9691-1399-2
- 2015 — Соло на флейте (М. : Время), ISBN 978-5-9691-1274-2
- ^ http://www.quora.com/Who-is-behind-the-attack-on-Victor-Shenderovich-in-Moscow-Was-he-beaten-because-he-is-Jewish
- ^ Ганна Соўсь. Шандаровіч: Ад дзясяткаў мільёнаў тэлегледачоў 15 гадоў таму да выхаду з плякатам да мінакоў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 верасьня 2014 г. Праверана 13 студзеня 2022 г.
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=pZZ6JOZYaUg&ab_channel=%D0%B6%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D1%8C-%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B0
- ^ Шендерович: «Дед из Беларуси — единственный из 183 человек живым проскочил 1937 год»
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, __.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, , погиб (пропал без вести),. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
- ^ «Мірнаму пратэсту ў таталітарным грамадзтве наканаваная параза», — Шандаровіч пра свой ад’езд і кроў беларусаў, Радыё Свабода, 13-01-2022
- ^ «Потерпевший Гольдинер» (2014) Праверана 2020-11-30 г.
Нарматыўны кантроль |
---|
Міжнародныя | |
---|
Нацыянальныя | |
---|
Навуковыя | |
---|
Артысты | |
---|
Іншыя | |
---|