Вікторыя Кужмава | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Пражывае ў | Кошыцэ, Славаччына |
Нарадзілася |
11 траўня 1998 (26 гадоў) Кошыцэ, Славаччына |
Рост | 180 см |
Вага | 67 кг |
Пачатак кар’еры | 2014 |
Працоўная рука | правая, бэк-хэнд абодвума |
Прызавыя грошы | 1 669 432 $ |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 251—130 (65,9%) |
Тытулаў | 14 МТФ |
Найвышэйшы рэйтынг | № 104 (15 сакавіка 2021) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | 2-е кола (2019) |
Францыя | 3-е кола (2019) |
Ўімбэлдан | 1-е кола (2018, 2019) |
ЗША | 1-е кола (2017, 2018, 2019, 2020) |
Асноўныя турніры | |
WTA | 5—3 (62,5%) |
Парны разрад | |
Матчаў | 80—51 (61,1%) |
Тытулаў | 3 ЖТА, 6 МТФ |
Найвышэйшы рэйтынг | № 29 (28 сьнежня 2020) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | 3-е кола (2020, 2021) |
Францыя | 3-е кола (2020) |
Ўімбэлдан | 1-е кола (2019) |
ЗША | паўфінал (2019) |
Вікторыя Кужмава ў Вікісховішчы |
Вікто́рыя Ку́жмава (па-славацку: Viktória Kužmová, [ˈʋiktɔːria ˈkuʒmɔʋaː]; нар. 11 траўня 1998, Кошыцэ, Славаччына) — славацкая тэнісістка. Максымальны адзіночны рэйтынг — №43, парны — №29.
Уладальніца трох парных тытулаў Туру Жаночай тэніснай асацыяцыі і 20 тытулаў (зь іх 14 індывідуальных) Жаночага тэніснага туру Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі.
Сям’я Інгрыд і Радавана, акрамя Вікторыі, мае таксама дачку Катарыну, таксама тэнісістку.
Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славаччына)[1][2]. З 2018 року навучаецца ў браціслаўскай філіі чэскага ўнівэрсытэту[3].
Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым веку. Максымальны юніёрскі рэйтынг №24[4].
У 2014 року разам з Крысьцінай Шмедлавай заваявала першы парны тытул у Касаблянцы. У гэтым жа годзе дэбютавала ў юніёрскім турніры Вялікага шлёму — Адкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмедлавай выйшла ў паўфінал[5][6].
У 2015 року ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Ўімбэлданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[7]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расейскай тэнісісткай Аляксандрай Пасьпелавай[8]. Праз год стала срэбранай прызэркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[9].
Дэбют Вікторыі Кужмавай у дарослых турнірах Вялікага Шлему адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 року, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Ўільямз[10]. 6 сакавіка 2017 упершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сэзон на 132-й пазыцыі[11].
21 траўня 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[11][12]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[13].
2019 рок стаў пасьпяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два зь якіх выйграла[14][15]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасьня заняла 30-ю пазыцыю[11][16].
У 2014 року Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славаччыну ў юніёрскім Фэд-кубку. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Эгіпту і Японіі, а таксама дзьве парныя сустрэчы супраць Японіі і Эгіпту. У паўфінале адолела вугорку Фані Шталар[5][6], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[17]. У жніўні таго ж году Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[5][6].
Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 року. У барацьбе за выхад у Сусьветную групу Славаччына абыграла зборную Расеі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасьля прайграла Беларусі. Тым ня меней, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмэдлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[18][19].