Вільфрэд Бані | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1988[1] (35 гадоў)
| |
Рост | 183 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2007—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2015 2015—2017 2016—2017 2017—2019 2019 2020 2022 2023 |
Ісія Вазі → Спарта Прага 2 (арэнда) Спарта Прага Вітэс Сўонсі Сіці Манчэстэр Сіці → Сток Сіці (арэнда) Сўонсі Сіці → Аль-Арабі (арэнда) Аль-Ітыгад НЭК Олўэйз Рэдзі |
4 (1) 59 (22) 69 (51) 54 (26) 36 (6) 10 (2) 22 (3) 7 (5) 10 (5) 1 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Кот д’Івуар | 59 (18) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Вільфрэд Бані (па-француску: Wilfried Bony; нарадзіўся 10 сьнежня 1988 году, Бінжэрвіль, Кот д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.
Пачаў кар’еру ў івуарыйскім клюбе «Ісія Вазі». У 2007 годзе езьдзіў на прагляд у ангельскі «Лівэрпул», аднак клюбу ён не падыйшоў, пасьля чаго склаў пагадненьне з чэскай «Спартай». Першы сэзон у Чэхіі Бані правёў гуляючы за другую каманду клюбу. На наступны сэзон гулец быў далучаны да табару першай каманды, кожны сэзон павялічваючы колькасьць галоў на сваім рахунку.
У студзені 2011 году Вільфрэд падпісаў 3,5-гадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Вітэс»[2]. У сэзоне 2012—2013 гадоў стаў лепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з паказчыкам у 31 гол у 30 згуляных матчах. Дзякуючы такім выдатным паказчыкам, 11 ліпеня 2013 году падпісаў 4-гадовы кантракт з ангельскім клюбам «Сўонсі Сіці». Сума трансфэру сталася рэкорднай для ангельскага клюбу і склала 12 млн фунтаў[3].
14 студзеня 2015 году Бані падпісаў кантракт з «Манчэстэр Сіці» на чатыры з паловай гады. «Сўонсі» за трансфэр гульца атрымала 25 млн фунтаў стэрлінгаў.
Дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару напрыканцы 2010 году ў пераможным матчы супраць зборнай Бурундзі (1:0), выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне замест Жэрвініё.
«Спарта»:
«Манчэстэр Сіці»:
Кот д’Івуар: