Віталь Лісаковіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1998[1][2] (26 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Балтыка | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2020 | Шахцёр Салігорск | 47 (16) |
2019 | → Рудэш Заграб | 14 (4) |
2019 | → Вараждзін[d] | 11 (1) |
2020—2021 | Лякаматыў Масква | 41 (4) |
2022—2024 | Рубін Казань | 42 (14) |
2024 | → Балтыка | 12 (4) |
2024— | Балтыка | 9 (5) |
Зборныя | ||
2016—2018 | Беларусь (да 21) | 6 (1) |
2019— | Беларусь | 22 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Віталь Лісаковіч (нарадзіўся 8 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Балтыка».
Выхаванец узьдзенскага футболу, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2014 году быў заяўлены за ўзьдзенскі клюб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак гэтак і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёру». Разглядаўся як асноўны гулец дублю, але ў пачатку 2015 году атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, празь якую прапусьціў большую частку сэзону. Перад сэзонам 2016 году стаў трэнавацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 году дэбютаваў за клюб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Супэркубак Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ (1:2). Пазьней стаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 году зарабіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасьля выхаду на зьмену, улучыўшы мяч у браму наваполацкага «Нафтану». У траўні 2016 году атрымаў чарговае пашкоджаньне, вярнуўшы ў табар толькі ў верасьні. Пачатак сезону 2017 году прапусьціў праз траўмы, але ўжо ў траўні замацаваўся ў пачатковым складзе салігорцаў. У верасьні праз траўмы страціў месца ў аснове, стаўшы толькі зрэдку выходзіць на зьмены. Усяго ў сэзоне 2017 году паклаў на свой рахунак 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).
У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду заграбскаму «Дынама» да канца сэзону 2017—2018 гадоў[5]. У чэрвені 2018 году вярнуўся ў «Шахцёр» з арэнды[6]. У студзені 2019 году аддадзены ў арэнду харвацкаму клюбу «Рудэш» да 30 чэрвеня 2019 году[7]. У ліпені 2019 году аддадзены ў арэнду харвацкаму клюбу «Вараждзін» да 30 чэрвеня 2020 году[8].
У лютым 2020 году арэнда датэрмінова была скасаваная, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[9], дзе ў першай палове 2020 году быў асноўным нападнікам. У жніўні 2020 году перайшоў у маскавіцкі «Лякаматыў»[10]. Часта зьяўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак ня меў трывалага месца ў стартавым складзе. Нярэдка выходзіў на замену. У студзені 2022 году стаў гульцом казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[11]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў «Рубін» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Віталь застаўся ў камандзе і на наступны сэзон дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У сэзоне 2023—2024 гадоў быў выцесьнены зь першага складу, пасьля чаго ў студзені 2024 году быў накіраваны ў арэнду ў калінінградзкую «Балтыку»[12]. Па вяртаньні з арэнды гулец ня браў удзелу ў матчах казанскага клюбу. У выніку ў верасьні футбаліст вярнуўся ў «Балтыку», склаўшы паўнавартасны трохгадовы кантракт[13]. Паводле зьвестак, гулец стаў самым высокааплатным футбалістам расейскай Першай лігі[14].
Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы ўвосень 2014 году. 26 сакавіка 2016 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. 10 кастрычніка 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
«Шахцёр»:
«Лякаматыў»:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 16 | 6 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 | |
2020 | Найвышэйшая ліга | 18 | 9 |