Вітольд Пілецкі Witold Pilecki | |
13 траўня 1901 — 25 траўня 1948 | |
Мянушка | Раман Язерскі Тамаш Сэрафінскі Друг Вітольд |
---|---|
Месца нараджэньня | Алонец, Расейская імпэрыя |
Месца сьмерці | Варшава, Польшча |
Прыналежнасьць | Армія Краёва |
Род войскаў | кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d], Secret Polish Army[d] і Армія Краёва |
Званьне | малодшы лейтэнант[d], лейтэнант, ротмістар і палкоўнік[1] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды | |
Віто́льд Піле́цкі (па-польску: Witold Pilecki; 13 траўня 1901, Алонец, Карэлія, Расейская імпэрыя — 25 траўня 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Сэрафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнае арміі супраціву, вайсковец Арміі Краёвай.
Дзеля таго, каб атрымаць зьвесткі пра злачынствы нацыстаў, пагадзіўся на ўвязьненьне ў канцлягеры Асьвенцім. Падчас перабываньня ў канцлягеры арганізаваў рух супраціву, а ў 1943 року ўцёк. Аўтар першага выведніцкага данясеньня па Асьвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнаньні здолеў пераканаць хаўрусьнікаў пра факты Галакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстаньні.
Па вайне застаўся верным ураду ў Лёндане і ў 1948 року быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бясьпекі па абвінавачаньні ў працы на «замежны імпэрыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская выведка МІ6[2].
Да 1989 року зьвесткі пра ягоны лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[2][3].
Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |