Вічэнца | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 39 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0444 | ||
Паштовы індэкс: | 36100 | ||
Нумарны знак: | VI | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°33′0″ пн. ш. 11°33′0″ у. д. / 45.55° пн. ш. 11.55° у. д.Каардынаты: 45°33′0″ пн. ш. 11°33′0″ у. д. / 45.55° пн. ш. 11.55° у. д. | ||
Вічэнца | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.vicenza.it |
Вічэ́нца (па-італьянску: Vicenza) — горад і камуна на паўночным усходзе Італіі, у рэгіёне Вэнэта, у правінцыі Вічэнца. Ляжыць ля падножжа вэнэцкіх Альпах, на беразе ракі Бакільёнэ ў басэйне ракі Брэнты. Месьціцца на адлегласьці каля 60 км на захад ад Вэнэцыі і каля 200 км на ўсход ад Міляну. У сьнежні 2008 году Вічэнца налічвала 115 000 жыхароў, а яе мэтрапалітарны абшар складаў 270 000 чалавек. У Вічэнцы месьціцца амэрыканская вайсковая база Эдэрле, а таксама маецца футбольны клюб «Вічэнца».
Вікенція была заселеная італійскім племем эўганэяў, а затым палео-вэнэтамі ў III і II стагодзьдзях да н. э.[3] Рымляне аб’ядналіся з палео-вэнэтамі ў іхнай барацьбе супраць кельцкіх плямёнаў, якія насялялі паўночна-заходнюю Італію. Рымская прысутнасьць у гэтым рэгіёне ўзрасла зь цягам часу, і палео-вэнэты, чыя культура мела этрускія і грэцкія рысы, былі паступова асыміляваныя. У 157 годзе да н. э. горад быў дэ-факта рымскім цэнтрам і атрымаў назву Віцэцыя або Вінцэнцыя, што азначае «пераможца».
Грамадзяне места атрымалі рымскае грамадзянства. Горад быў вядомы сваёй сельскай гаспадаркай, цагельнымі заводамі, мармуровым кар’ерам і ваўнянай прамысловасьцю і замеў пэўную значнасьць як прамежная станцыя на важнай дарозе зь Міляну ў Аквілею, але большую значнасьць займела суседняя Падуя. Ад рымскага гораду мала што захавалася, але тры масты праз рэкі Бакільёнэ і Рэтронэ была пабудаваныя ў рымскі час. Таксама існуюць асобныя аркі колішняга рымскага аквэдука. Падчас заняпаду Заходняй Рымскай імпэрыі герулы, вандалы, Алярых з сваімі вэстготамі, а таксама гуны спустошылі места, але паселішча аднавілася пасьля заваёвы остготаў у 489 годзе, перш чым неўзабаве ён увайшоў у склад Бізантыйскай імпэрыі. У ваколіцах места, пачынаючы з VI стагодзьдзя, былі пабудаваны шматлікія бэнэдыктынскія манастыры. У 899 годзе Вічэнца была спустошаная вугорскімі набегамі.
У 1001 годзе Атон III перадаў кіраваньне горадам біскупу, які браў актыўны ўдзел у дзеяньні Лямбардзкай лігі поруч з Вэронай у хаўрусе супраць імпэратара Фрыдрыха I Барбаросы. Тыранічны Эцэліна III выгнаў гвэльфаў зь Вічэнцы і прымусіў свайго брата, Альбэрыка, стаць абраным падэстам гораду ў 1230 годзе. Незалежная камуна далучылася да Другой Лямбардзкай лігі супраць імпэратара Фрыдрыха II, які разрабаваў горад у 1237 годзе, пасьля чаго ён быў далучаны да ўладаньняў Эцэліна. Па сьмерці кіраўніка была адноўленая старая палітычная структура алігархічнай рэспублікі, якая складала з вялікай і малой радаў. Места стварыла зьвяз з Падуяй, Трэвіза і Вэронай. Праз тры гады жыхары места даверылі Падуі ахову гораду, каб абараніць свабоду рэспублікі, але гэты пратэктарат хутка ператварыўся ў дамініён. З гэтае прычыны Вічэнца ў 1311 годзе падпарадкавалася валадарам Скалігераў з Вэроны, якія ўмацавалі горад, бо мелі супрацьстаяньне зь Мілянам.
Вічэнца перайшла пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі ў 1404 годзе. Места трымаў у аблозе імпэратар Жыгімонт, а ў 1509 і 1516 гадах ім валодаў Максіміліян I. Вічэнца была кандыдатам на тое, каб зладіць Трыдэнцкі сабор. XVI стагодзьдзе было часам архітэктара Андрэа Палядыё[4], які пакінуў шмат выдатных узораў свайго мастацтва з палацамі і віламі на тэрыторыі гораду. Пасьля падзеньня Вэнэцыянскай рэспублікі ў 1797 годзе, пад уладай Напалеона, места было зробленае герцагствам. Пасьля 1814 году Вічэнца трапіла пад уладу Аўстрыйскай імпэрыі. Аднак у 1848 годзе жыхары места паўсталі супраць Аўстрыі. Як частка Каралеўства Лямбардыі-Вэнэцыя, пазьней Віцэнца была далучаная да Італіі пасьля Трэцяй вайны за незалежнасьць Італіі.
Рэгіён Вічэнцы было месцам жорскіх баявых дзеяньняў як падчас Першай сусьветнай вайны, гэтак і ў Другой сусьветнай вайны. Таксама места пацярпела ад бамбаваньняў хаўрусьнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. У выніку былі зьнішчаныя многія зь помнікаў гораду, а таксама загінулі больш за 2000 жыхароў. Па вайне рушыў час заняпаду, выкліканы разбурэньнямі дзьвюх сусьветных войнаў. Аднак, хутка Вічэнца зьведала пэрыяд імклівага эканамічнага разьвіцьця. Вакол места паўсталі вялізныя прамысловыя раёны, павялічылася масавая і неарганізаваная ўрбанізацыя і павысілася занятасьць замежнікаў.