Вішніцы лац. Višnicy | |||||
польск. Wisznice | |||||
Былая ўніяцкая царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1446 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Вішніцы | ||||
Вышыня: | 149—168 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1559 чал. (2004) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+48) 0 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-580 | ||||
Нумарны знак: | LBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′20″ пн. ш. 23°12′30″ у. д. / 51.78889° пн. ш. 23.20833° у. д.Каардынаты: 51°47′20″ пн. ш. 23°12′30″ у. д. / 51.78889° пн. ш. 23.20833° у. д. | ||||
Вішніцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.wisznice.pl |
Вішні́цы (польск. Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 28 км на поўдзень ад Белай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Вішніцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XIX ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511—1579 гадамі яны атрымалі Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
30 сакавіка 1715 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэньні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя сьвяты Сьвятога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Сьвятога Яна (паводле праваслаўнага календару) і ў дзень Сьвятога Марціна (паводле каталіцкага календару)[a].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вішніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX ст. Вішніцы знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 сьнежня 1869 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне расейскія войскі спалілі 90% вёскі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.
Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводзкая 812.
Пералік паселішчаў-сяброў Вішніцаў |
---|
|