Ганс Вёльке

Ганс Вёльке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся18 лютага 1911(1911-02-18)
Памёр22 сакавіка 1943(1943-03-22) (32 гады)
Грамадзянства
  • Нямецкі райх[d]
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет

Ганс Вёльке (па-нямецку: Hans Otto Woellke; 19111943) — нямецкі легкаатлет (штурханьне ядра) і паліцыянт. Заваяваўшы першы залаты алімпійскі мэдаль Алімпійскіх гульняў 1936 у Бэрліне, стаў героем нацысцкай прапаганды аб быццам бы перавазе «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера.

Вёльке служыў у бэрлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны перайшоў у г. зв. паліцыю бясьпекі СС, быў капітанам 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Забіты партызанамі непадалёку ад вёскі Хатынь на Беларусі, што стала прычынай зьнішчэньня карнікамі вёскі з усімі яе жыхарамі. Вёльке пасьмяротна прысвоена званьне маёра.