Гансалё Ігуаін | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 184 см[3][4] | |
Вага | 89 кг[5] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007—2013 2013—2016 2016— 2018—2019 2019 2020—2022 |
Рывэр Плэйт Рэал Мадрыд Напалі Ювэнтус → Мілян (арэнда) → Чэлсі (арэнда) Інтэр Маямі |
31 (13) 190 (107) 104 (71) 96 (45) 15 (6) 14 (5) 68 (29) |
Зборныя | ||
2009— | Аргентына | 75 (31) |
Ганса́лё Хэра́рда Ігуаі́н (па-гішпанску: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 сьнежня 1984 году, Брэст, Францыя) — колішні аргентынскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Гансалё нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргентынскага футбольнага гульца Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за францускі клюб «Брэст». У 2007 годзе Гансалё атрымаў аргентынскае грамадзянства, якое стала другім пасьля францускага.
Ігуаін вядомы сваёй хуткасьцю й добрымі забіўнымі здольнасьцямі[6].
Гансалё распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывэр Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 траўня ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 году Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілду»[8]. Футбаліст скончыў сэзону 2005—2006 гадоў зь пяцьцю галамі ў дванаццаці матчах[9].
У сьнежні 2006 году гішпанскі клюб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн эўра, пасьля таго як «Рывэр Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн эўра. Гансалё дэбютаваў у складзе каралеўскага клюбу 11 студзеня 2007 году супраць клюбу «Рэал Бэтыс» у другім раўндзе Кубка Гішпаніі.
Ігуаін зьяўляецца адным з трох аргентынскіх гульцоў, які выступалі за нацыянальную зборную й пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргентыны. Акрамя Гансалё такімі гульцамі былі Пэдра Суарэс Арыка[10] й Канстантын Урбіета Соса[11]. Першапачаткова Гансалё адхіліў заклікі як з боку аргентынскай, гэтак і з боку францускай нацыянальных камандаў[12][13], сьцьвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасьці за якую з краінаў ён жадаў бы гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансалё абраў для сябе выступы ў аргентынскай нацыянальнай зборнай[14].
«Рэал»:
«Напалі»:
«Ювэнтус»:
«Чэлсі»: