Ганусішкі лац. Hanušiski | |||||
лет. Onuškis | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Троцкі | ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 519 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д.Каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. | ||||
Ганусішкі на мапе Летувы ![]() ![]() Ганусішкі | |||||
![]() |
Ганусішкі (лет. Onuškis) — мястэчка ў Летуве, на беразе Ганусішкаўскага возера. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.
Ганусішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба, помнік архітэктуры XIX ст.
Тапонім Ганусішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Германішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага сярод літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus)[1], якое мае германскае паходжаньне. Падобную этымалёгію, відаць, таксама мае назва вёскі Ганусаўшчыны каля Нясьвіжу. Тым часам назву вёскі Ганусіна каля Заслаўя выводзяць ад памяншальнай формы імя Ганна — Ганусі[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Ганусишки (1553 год)[6].
Першы пісьмовы ўпамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касьцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганусішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі школа, вінакурня і млын.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|