Гаралд Пінтэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1930[1][2][3][…] |
Памёр | 24 сьнежня 2008[5][1][2][…] (78 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Джэк Хаім Пінтэр[d][7] Фрэнсіс Масковіц[d][7] |
Сужэнец | Віўен Мэрчант[d][7] і Антонія Фрэйзэр[d][7] |
Дзеці | Дэніэл Брэнд[d][7] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, актор, кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік, тэатральны рэжысэр, паэт, навэліст, рэжысэр |
Гады творчасьці | 1947 — 2003 |
Мова | ангельская мова[8] |
Узнагароды | Срэценскі ордэн[d] Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2005) прэмія Лоўрэнса Аліўе[d] прэмія Германа Кестэна[d] Прэмія Франца Кафкі[d] (2005) Амэрыканская прэмія па літаратуры[d] (1995) сябра Каралеўскага літаратурнага таварыства[d] Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (1973) Спецыяльная прэмія таварыства Лонданскага тэатра[d] Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d] прэмія «Еўропа – тэатру»[d] (2006)
|
http://www.haroldpinter.org/ |
Гаралд Пінтэр (па-ангельску: Harold Pinter) (10 лістапада 1930 — 24 сьнежня 2008) — вядомы брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.
Нарадзіўся ў Лёндане ў сям’і габрэйскага краўца. Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п’еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысэрам, пісаў сцэнары для кіно і тэлебачаньня, сам шмат граў у тэатры.
Пінтэр шырока вядомы ня толькі як аўтар такіх вядомых п’есаў, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэньня», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амэрыканскіх ваенных кампаніяў ў Аўганістане і Іраку, дзеяньняў НАТО ў Югаславіі.
Нобэлеўская прэммя 2005 году ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п’есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасьцю паўсядзённасьці, і ўрываецца ў вязьніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобэлеўскай прамовы Пінтэр прысьвяціў асуджэньню Амэрыкі і палітыкі Джорджа Буша.
Аўтар кінасцэнарыяў «Жанчына францускага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.
Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно:
На беларускую мову перакладзеная п’еса Пінтэра «Каханак»[9].