Джэймз Гаральд Ўілсан (па-ангельску: James Harold Wilson; нар. 11 сакавіка 1916 году — 24 траўня 1995 году) — брытанскі палітык, які двойчы быў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі з кастрычніка 1964 году па чэрвень 1970 году, а таксама з сакавіка 1974 году па красавік 1976 году. Займаў пасаду лідэра Лейбарысцкай партыі з 1963 па 1976 гады і быў дэпутатам парлямэнту з 1945 па 1983 гады.