Гафурыйскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Краснавусольскі |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1930 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | Екацерынбургскі час, UTC+5 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гафуры́йскі раён (па-расейску: Гафурийский район; па-башкірску: Ғафури районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнае частцы Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Краснавусольскі.
Гафурыйскі раён мяжуе зь Беларэцкім, Ішымбайскім, Стэрлітамацкім, Аўргазінскім, Кармаскалынскім і Архангельскім раёнамі. Плошча раёну складае 3038,02 км².
Гафурыйскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 31364 чалавекі. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць башкіры (46%), далей ідуць расейцы (22,8%), татары (21,7%) і чувашы (7,8%).