Гелваны лац. Giełvany / Hiełvany | |||||
лет. Gelvonai | |||||
Касьцёл і капліца-пахавальня | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Шырвінцкі | ||||
Вышыня: | 116 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 284 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′1″ пн. ш. 24°41′38″ у. д. / 55.06694° пн. ш. 24.69389° у. д.Каардынаты: 55°4′1″ пн. ш. 24°41′38″ у. д. / 55.06694° пн. ш. 24.69389° у. д. | ||||
Гелваны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гелваны (лет. Gelvonai) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Шырвінты. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 284 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на захад ад Шырвінтаў.
Гелваны — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася капліца-пахавальня Плятэраў, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў.
Тапонім Гелваны, магчыма, утварыўся ад назвы возера Гельве[1].
Першы пісьмовы ўпамін пра Гелваны (ням. Gelwen) у крыжацкім апісаньні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1642 годзе ў Гелванах збудавалі пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касьцёл, пры якім існаваў кляштар францішканаў.
У XVIII ст. Гелваны знаходзіліся ў валоданьні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на таргі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гелваны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 30 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гелваны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Гелваны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|