Гелгудышкі лац. Giełgudyški | |||||
лет. Gelgaudiškis | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1958 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Мар’ямпальскі | ||||
Раён: | Шацкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 345 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-71430 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′30″ пн. ш. 22°58′30″ у. д. / 55.075° пн. ш. 22.975° у. д.Каардынаты: 55°4′30″ пн. ш. 22°58′30″ у. д. / 55.075° пн. ш. 22.975° у. д. | ||||
Гелгудышкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.gelgaudiskis.lt/ |
Гелгуды́шкі (лет. Gelgaudiškis) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане. Цэнтар Гелгудыскага староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзяцца за 15 км ад Шакаў.
Гелгудышкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».
Гелгод (Gelgod) — імя германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
У XV стагодзьдзі фальварак Гелгудышкі належаў да вялікакняскіх земляў. У 1504 годзе вялікі князь Аляксандар перадаў яго свайму сакратару з роду Сапегаў. Потым мясцовасьць пераходзіла ва ўласнасьць Масальскіх, Дэмбінскіх, Азямблоскіх, Гелгудаў, Чартарыйскіх, фон Кеўдэлаў, якія валодалі ім да Першай сусьветнай вайны.
Статус места Гелгудышкі атрымалі ў 1958 годзе.