Генрых VII (кароль Ангельшчыны) | |
кароль | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 28 студзеня 1457[1][2], |
Памёр |
21 красавіка 1509[1][2] (52 гады),
|
Пахаваны | |
Нашчадкі | Артур, прынц Уэльскі[d][4], Маргарыта Цюдар[d][4], Генрых VIII[4], Лізавета Цюдар[d], Марыя Цюдор[d][4], Эдмунд Цюдар[d], Эдвард Цюдар[d][2], Кацярына Цюдар[d][2] і Роланд дэ Велвіль[d][2] |
Дынастыя | Цюдары[d] |
Сужэнец | Елізавета Ёркская[d][4] |
Бацька | Эдмунд Цюдар[d][4] |
Маці | Маргарэт Бафорт[d][4] |
Узнагароды | |
Подпіс |
Генрых VII (анг. Henry VII; 28 студзеня 1457, замак Пембрук, Пембрукшыр, Ўэйлз[5] — 21 красавіка 1509) — кароль Ангельшчыны і васпан Ірляндыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдораў.
Заняў трон пад уплывам Ланкастэраў[6]. Дынастыя Цюдораў зьяўляецца галіной Ланкастэраў[7].
Генрых VII быў ашчадным манархам, значна ўмацаваў бюджэт Ангельшчыны, зруйнаваны ў гады Стогадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суду над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.
Да ліку векапомных падзеяў праўленьня Генрыха VII адносіцца падтрыманая ім экспэдыцыя італьянца на ангельскай службе Джаваньні Кабота (ён жа Джон Кабот) у Амэрыку і адкрыцьцё Ньюфаўндлэнда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вэргілій пачаў пісаць «Гісторыю Ангельшчыны».
Кароль пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Лізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.
Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.
|