Георге Іванаў

Георге Іванаў
па-македонску: Ѓорге Иванов
12 траўня 2009 — 12 траўня 2019
Папярэднік Бранка Црвэнкоўскі[d]
Наступнік Стэва Пэндароўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 траўня 1960(1960-05-02) (64 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Выява аўтографу

Георге Іванаў (па-македонску: Ѓорге Иванов; нар. 2 траўня 1960, Валандава) — паўночнамакедонскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Паўночнай Македоніі з 12 траўня 2009 году па 12 траўня 2019 году. Ёсьць прафэсарам права. З 1988 году працаваў рэдактарам Македонскага радыё і тэлебачаньня. Пазьней выкладаў палітычную тэорыю і палітычную філязофію на юрыдычным факультэце Скоп’еўскага ўнівэрсытэту. Іванаў быў палітычным актывістам яшчэ за часамі Югаславіі, выступаючы за палітычны плюралізм і рынкавую эканоміку. Да 1990 году ён быў сябрам Зьвязу сацыялістычнай моладзі Югаславіі. Пражывае ў Скоп’е. Жанаты, мае аднаго сына.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]