Глеб Глебаў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 29 красавіка (11 траўня) 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 сакавіка 1967[1] (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, палітык |
Месца працы | |
Псэўданімы | Глебов |
Дзеці | Вольга Глебава[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0322378 |
Глеб Па́ўлавіч Гле́баў, сапр. Глеб Саро́кін (11 траўня 1899, Вазьнясенск, Украіна — 3 сакавіка 1967) — беларускі актор тэатру і кіно.Народны артыст БССР (1940) і СССР (1948). Ляўрэат дзьвюх Сталінскіх прэміяў другой ступені (1941, 1948).
Нарадзіўся 11 траўня [ст. ст. 29 красавіка] 1899 году ў Вазьнясенску (цяпер у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны) у сям’і выхадцаў зь Беларусі.
Сцэнічную дзейнасьць распачаў у 1921 року. З 1926 працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры (у 1941—1947 — мастацкі кіраўнік). Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР шостага скліканьня (1962—1966).
Памёр 3 сакавіка 1967 року. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
У гісторыю беларускага тэатру ўвайшоў як выдатны майстар камэдыйнага жанру (Пустарэвіч у «Паўлінцы» Янкі Купалы, Туляга ў «Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы, Гарпагон у «Скупым» Мальера). Творчасьць актора характарызавалася глыбокай псыхалягічнай глыбінёй, натуральнасьцю, тонкім гумарам.