Горад астэроідаў

Горад астэроідаў
па-ангельску: Asteroid City
Жанр кінакамэдыя[1][2][3][…], фільм пра каханьне[d][2][3][4], навукова-фантастычны фільм[d][2][3], драматычны фільм[1][4] і камэдыйная драма[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Барні Пілінг[d][4]
Мастак Adam Stockhausen[d][4]
Вытворчасьць American Empirical Pictures[d][4], Indian Paintbrush[d][4] і Studio Babelsberg Independents[d][4]
Распаўсюд Focus Features[d], UIP-Dunafilm[d][5] і Universal Pictures[1][4]
Дата выхаду 23 траўня 2023, 8 чэрвеня 2023[5], 15 чэрвеня 2023[6][4], 16 чэрвеня 2023[7], 21 чэрвеня 2023[1][6], 23 чэрвеня 2023[7] і 14 верасьня 2023[6]
Працягласьць 105 хвіліна[2]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 25 000 000 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Горад астэроідаў» (па-ангельску: Asteroid City) — амэрыканскі драматычны фільм 2023 году, напісаны, зрэжысэраваны і зпрадусараваны Ўэсам Андэрсанам, паводле гісторыі, якую ён асабіста і напісаў разам з Раманам Копалам. Фільм вылучаецца сваім акторскім складам, які ўлучае Джэйсана Шварцмана, Скарлет Ёгансан, Тома Гэнкса, Джэфры Райта, Тылду Сўінтан, Браяна Крэнстана, Эдўарда Нортана, Эдрыена Броўдзі, Ліева Шрайбэра, Гоўп Дэйвіс, Стывэна Парка, Рупэрта Фрэнда, Маю Гоўк, Стыва Карэла, Мэта Дылана, Гон Чаў, Ўілема Дэфо, Марга Робі, Тоні Рэвалоры, Джэйка Раяна і Джэфа Голдблума. Складаны сюжэт фільму адначасова адлюстроўвае падзеі на юнацкай канвэнцыі астраномаў-аматараў у рэтрафутурыстычнай вэрсіі 1955 году, працэс здымак гэтай самай п’есы і ейнага стварэньне[9]. Гэта ўшанаваньне Андэрсанам памяці да міталёгіі і гістэрыі да пазаземнага жыцьця і НЛА ў паваенны час гісторыі ЗША.

Пра праект упершыню стала вядома ў верасьні 2020 году як аб рамантычным фільме бяз назвы, якім займаецца Ўэс Андэрсан у супрацы з Джэрэмі Доўсанам і Стывэнам Рэйлзам. Было вядома, што кінастужка будзе апавядаць пра групу разумных і таленавітых падлеткаў. Першапачаткова плянавалася, што здымкі будуць ладзіцца ў Рыме, але замест гэтага яны ладзіліся ў Гішпаніі ў час з жніўня па кастрычнік 2021 году. Прэм’ера фільму адбылася 23 траўня 2023 году на 76-м Канскім кінафэстывалі, дзе меўся спаборнічаць за Залатую пальмавую галіну. 16 чэрвеня 2023 году кінастужка атрымала абмежаваны тэатральны выпуск, а ўжо праз тыдзень адбыўся шырокі выпуск[10]. Фільм назьбіраў больш за 39 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі ад крытыкаў.

Прапусьціць
Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Дзея фільму адбываецца ў рэтрафутурыстычнай вэрсіі 1950-х гадоў у ЗША. Тэлевізійны вядоўца (Браян Крэнстан) прадстаўляе тэлевізійную пастаноўку пра выдуманы Горад астэроідаў з спэктаклю знакамітага драматурга Конрада Эрпа (Эдўард Нортан). У ім у гэтым памянёным пустэльным горадзе ладзіцца моладзевая канвэнцыя па астраноміі. Падзеі спэктакля адлюстроўваюцца на шырокім экране з стылізаванымі колерамі, у той час як тэлевізійная частка, дзе распавядаюць пра спэктакль і гісторыю ягонага зьяўленьня, бачна ў чорна-белым колеры.

У пастаноўцы ваенны фотакарэспандэнт Огі Стынбэк (Джэйсан Шварцман) зарана прыязджае на юнацкую канвэнцыю аматарскай астраноміі з Ўудрам (Джэйк Раян), сваім таленавітым сынам-падлеткам, і трыма малымі дачкамі. Іхні самаход не дае рады, і Огі тэлефануе па дапамогу свайму цесьцю Стэнлі (Том Гэнкс). Цесьць ня любіць свайго зяця і пераконвае яго распавесьці дзецям пра нядаўнюю сьмерць іхняй маці. Огі і Ўудра спаткаюцца зь Мідж Кэмпбэл (Скарлет Ёгансан), вядомай, але стомленай акторкай, і ейнай дачкой Дынай (Грэйс Эдўардс), якая, як і Ўудра, бярэ ўдзел у канвэнцыі. Огі і Мідж, а таксама Ўудра і Дына, паступова закохваюцца адзін у аднога на працягу ўсёй п’есы. Іншыя ўдзельнікі канвэнцыі — генэрал Грыф Гібсан (Джэфры Райт), доктарка астраноміі Гікенлупэр (Тылда Сўінтан), падлеткі Рыкі, Кліфард, Шэлі і іхныя бацькі Джэй Джэй (Ліеў Шрайбэр), Роджэр (Стывэн Парк) і Сэндзі (Гоўп Дэйвіс). Да таго ж у мястэчка прыязджае дзіцячая група з маладой настаўніцай Джун Дуглас (Мая Гоўк) і каўбойскі гурт зь сьпеваком Мантанам (Рупэрт Фрэнд). Усе яны разьмяшчаюцца ў мясцовым матэлі.

Генэрал Гібсан вітае наведвальнікаў у кратэры ля Гораду астэроіду, дзе падлеткі атрымліваюць узнагароды за розныя вынаходкі. Тым часам ў паветры зьяўляецца іншаплянэтнік, які крадзе фрагмэнт мэтэарыту. Пасьля гэтага здарэньня на загад прэзыдэнта ўсе наведвальнікі гораду мусяць застацца ў ім на карантыне. Хлопцы здолелі праз школьную газэту распавесьці пра здарэньне ўсяму сьвету, што юшаць генэрала. Праз тыдзень, калі карантын мусіць скончыцца, іншаплянэтнік вяртае мэтэарыт. Генэрал вымушаны працягнуць карантын, але дзеці, навукоўцы і бацькі паўстаюць, выкарыстоўваючы вынаходзтвы дзяцей, каб адолець вайскоўцаў.

Стварэньне спэктакля перамяжоўваецца паміж дзеяй самой п’есы. Стварэньне пачынаецца, калі актор Джонз Гол (Шварцман) сустракаецца з драматургам Конрадам Эрпам і прапануе яму ідэю характару Огі. Эрп піша спэктакль пры дапамозе мясцовай акторскай школы, дзе і бярэ актораў для сваёй пастаноўкі. У ноч прэм’еры Джонз, які гуляе Огі, перарывае свой выступ і кажа рэжысэру Шубэрту Грыну (Эдрыен Броўдзі), што не разумее матывацыі свайго героя. Шубэрт загадвае Джонзу проста працягваць выконваць ролю Огі. Джонз сутыкаецца з акторкай (Марга Робі), якая мусіла была выконваць ролю ягонай жонкі ў фільме, але ейныя сцэны былі выкрасьленыя з сцэнару. Пасьля выкананьня спэктаклю акторскі склад засмучаны сьмерцю Конрада Эрпа ў аўтакатастрофе.

У эпілёгу п’есы Огі і ягоная сям’я апошнімі зьязджаюць з Гораду астэроіду, бо карантын быў скасаваны. Огі атрмлівае паштовы адрас Мідж.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 73% зь сярэднім рэйтынгам 6,9/10, базуючыся на 270 рэцэнзіі крытыкаў. На іхную думку, наўрад гэты фільм прыцягне Андэрсану новых прыхільнікаў, але ягоныя заўзятары знойдуць у кінастужцы вяртаньне да бездакорнай формы твору рэжысэра. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 73 балы з 100 магчымых, палягаючы на 57 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым прыхільныя водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку B паводле шкалы ад А да F.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]