Горнамарыйская мова | |
Мары йӹлмӹ | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Марый Эл |
Колькасьць карыстальнікаў | 23 062 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | рэспубліцы Марый Эл (Расея)[2] |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][3] |
Пісьмо | кірыліца і Hill Mari alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | mrj |
SIL | mrj |
Го́рнамары́йская мова — фіна-волская мова фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ горныя марыйцы.
Горнамарыйская мова распаўсюджаная ў трох заходніх раёнах рэспублікі Марый Эл (Кілемарскі, Горнамарыйскі і Юрынскі), а таксама ў Васкрасенскім і Яранскім раёнах Ніжагародзкае вобласьці.
Першапачаткова марыйцы ўжывалі ў якасьці пісьмовасьці асаблівыя знакі, што называліся цішце́. Гэтыя знакі ўжываліся пры бытавых патрэбах да пачатку ХХ ст.
Кірылічная пісьмовасьць для мовы ўпершыню зьявілася ў XVI ст. у місіянэрскіх мэтах, але першай дакумэнтальна зафіксаванай кірылічнай марыйскай пісьмовасьцю зьяўляецца пісьмовасьць «Сочиненій принадлежащихъ къ грамматикѣ черемисскаго языка», якія былі выдадзены ў 1775 годзе. У 1837 годзе выйшла «Черемисская грамматика», у якой ужываўся шэраг дыґрафаў для абазначэньня спэцыфічных марыйскіх гукаў.
У 1871 годзе, на 2 гады раней за луговамарыйскую, выйшаў горнамарыйскі лемантар, альфабэт якога амаль поўнасьцю супадае з існым. У 1930 гады на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў ажыцьцяўлены пераход пісьмовасьці на лацінскую аснову, але ў 1938 годзе была вернута кірыліца.
А а | Ӓ ӓ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ӱ ӱ |
Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ӹ ӹ | Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Горнамарыйская мова падзяляецца на 4 гаворкі.
Горнамарыйская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Марый Эл нароўні з луговамарыйскай і расейскай мовамі.
Вікіпэдыя мае вэрсію горнамарыйскай мовай |