Грасэта

Грасэта


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0564
Паштовы індэкс: 58100
Нумарны знак: GR
Геаграфічныя каардынаты: 42°46′20″ пн. ш. 11°6′32″ у. д. / 42.77222° пн. ш. 11.10889° у. д. / 42.77222; 11.10889Каардынаты: 42°46′20″ пн. ш. 11°6′32″ у. д. / 42.77222° пн. ш. 11.10889° у. д. / 42.77222; 11.10889
Грасэта на мапе Італіі
Грасэта
Грасэта
Грасэта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.grosseto.it/

Грасэта (па-італьянску: Grosseto) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места знаходзіцца за 14 км ад Тырэнскага мора, у Марэме, у цэнтры алювіяльнай раўніны на рацэ Амбронэ.

Вытокі Грасэта можна прасачыць у Высокім Сярэднявеччы. Упершыню ён згадваецца ў 803 годзе як фэод графаў Альдабрандэскі ў дакумэнце, які фіксуе перадачу царквы Сьвятога Георгія Ільдэбранда дэльі Альдабрандэскі, пераемнікамі якога былі графы Грасэтанскай маркі да канца XII стагодзьдзя.

Значнасьць Грасэта няўхільна павышалася праз заняпад Русэле і Вэтулёніі, пакуль ён ня стаў адным з галоўных гарадоў Тасканы. У 1137 годзе горад быў абложаны нямецкім войскам на чале з баварскім герцагам Гэнрыхам X, які быў накіраваны сюды імпэратарам Лётарам III, каб аднавіць сваю ўладу над Альдабрандэскі. У наступным годзе біскупства з Русэле было перанесенае ў Грасэта. У 1151 годзе грамадзяне гораду прысягнулі на вернасьць Сіенскай рэспубліцы, а ў 1222 годзе Альдабрандэскі надалі мяшчанам права мець уласнага падэста поруч з трыма раднікамі і консуламі. У 1244 годзе горад быў заваяваны сіенцамі, у выніку чаго Альдабрандэскі страцілі над ім уладу, а імпэрскія прывілеі былі перададзеныя Сіене на загаду імпэратарскага вікарыя. У 1266 і 1355 гадах Грасэта марна спрабаваў вызваліцца ад сюзэрэнітэту Сіены, аднак ейныя войскі здушылі ўсе спробы, а ў 1259 годзе Сіена прызначыла падэстам чалавека з свайго гораду. Тым ня менш, Грасэта здабыло свабоду і ў наступным годзе змагалася ў бітве пры Мантапэрці на баку флярэнтыйскіх войскаў.

Цягам наступных 80 гадоў Грасэта зноў быў акупаваны, спустошаны, адлучаны ад царквы папам Клімэнтам IV, абложаны імпэратарам Людовікам IV і антыпапам Мікалаем V у 1328 годзе, пакуль у рэшце рэшт зноў не падпарадкаваўся свайму больш магутнаму суседу Сіене. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя места пацярпела ад пошасьці чумы. Кіраваньне Сіены скончылася ў 1559 годзе, калі Карл V перадаў усё герцагства Козыме I Мэдычы, першаму вялікаму герцагу Тасканы. У 1574 годзе пачалося ўзьвядзеньне лініі абарончых сьценаў, якія добра захаваліся і дасюль, а навакольная балоцістая раўніна была асушаная. Грасэта, аднак, заставаўся невялікім горадам з толькі 700 жыхарамі ў пачатку XVIII стагоддзя.

У 1943 годзе за часам Другой сусьветнай вайны горад быў моцна бамбаваны хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]