Грэгары ван дэр Віль | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лютага 1988[1] (37 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2012 2012—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2019 |
Аякс Пары Сэн-Жэрмэн Фэнэрбахчэ Кальяры Таронта |
130 (12) 89 (4) 11 (0) 5 (0) 27 (0) |
Зборныя | ||
2009—2015 | Нідэрлянды | 46 (0) |
Грэ́гары ван дэр Віль (па-нідэрляндзку: Gregory van der Wiel; нарадзіўся 3 лютага 1988 году, Амстэрдам, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Нідэрляндаў.
У асноўнай камандзе «Аякс» Грэгары дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў матчы чэмпіянату Нідэрляндаў сэзона 2006—2007 гадоў супраць «Твэнтэ». У тым матчы Грэгары адыграў увесь матч, а ягоная каманда дамаглася гасьцявой перамогі зь лікам 1:4[2]. Усяго ў чэмпіянаце сэзону 2006—2007 гадоў Грэгары адгуляў 4 матчы. У сэзоне 2007—2008 гадоў ван дэр Віль стаў уладальнікам Супэркубка Нідэрляндаў, а ў чэмпіянаце Грэгары правёў 6 матчаў.
1 верасьня 2012 году ван дэр Віль перайшоў у склад парыскага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[3].
У нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў Грэгары дэбютаваў 11 лютага 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу. Ван дэр Віль выйшаў на замену на 85-й хвіліне матчу замест Джона Гэйтынгі, гульня скончылася ўнічыю 1:1.
«Аякс»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
Грэгары нарадзіўся 3 лютага 1988 году ў горадзе Амстэрдаме. Ягоная маці — нідэрляндка, а бацька родам з вострава Кюрасао[4]. Паводле ягоных словаў, ён пачаў гуляць у футбол ва ўзросьце пяці гадоў у клюбе «Бляў-Віт» з амстэрдамскага раёну Осдарп, дзе пражывала ягоная сям’я.
Грэгары ван дэр Віль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў