Гэнры Ен К’юзык | |
Henry Ian Cusick | |
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1967 (57 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Трухільлё, Пэру |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Навуковая сфэра | акторства[d][1] |
Гады дзейнасьці | 1993 — цяпер |
Сябра ў | SAG-AFTRA[d] і Гільдыія кінаактораў ЗША[d] |
IMDb | ID nm0193738 |
Сайт | henryiancusick.com |
Гэнры Ен К’юзык (па-ангельску: Henry Ian Cusick; нарадзіўся 16 красавіка 1967 году, Трухільлё, Пэру) — шатляндзка-пэруанскі актор, вядомы як Дэсманд Г’юм у сэрыяле «Згубленыя».
Нарадзіўся ў Пэру ў сям’і пэруанкі-рымакаталічкі і шкота ірляндзкага паходжаньня. Праз два гады сям’я пераехала ў Гішпанію, пасьля ў Шатляндыю, а празь дзесяць гадоў у Трынідад і Табага. Па заканчэньні Presentation College, маючы пятнаццаць гадоў вярнуўся ў Шатляндыю. Шэсьць мэсяцаў навучаўся ў Royal Scottish Academy of Music and Drama ў Глазга, тамака выступаў у Citizens' Theatre.
15 ліпеня 2006 году ўзяў шлюб з Аннай Вуд, мае трох сыноў: Эліэса, Люцэса і Есака. Рост Гэнры складае 183 см. Ведае гішпанскую мову.