Гэнрык Тэмэрнэс | ||
---|---|---|
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1990 (34 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Фрэлюнда | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2009 — цяпер |
Гэнрык Тэмэрнэс (па-швэдзку: Henrik Tömmernes; нар. 28 жніўня 1990 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Фрэлюнда».
Пачаў кар’еру ў клюбе «Фрэлюнда», але на год быў адпраўлены ў другі дывізіён у складу клюбу «Бурос». У 2011 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Ванкувэр Кэнакс» у сёмым туры пад агульным 210 нумарам[1], але Тэмэрнэс працягнуў гуляць за «Фрэлюнду». У 2013 году далучыўся да падрыхтоўчага лягеру ванкувэрцаў, але ў выніку быў выпраўлены ў фарм-клюб «Ютыка Комэтс» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Праз год гулец зноў паспрабаваў свае сілы ў Ванкувэры, але ня здолеў замацавацца. У выніку гулец вярнуўся ў Эўропу, прыяднаўшыся да фінскай «Тапары». Пасьля два гады абараняў колеры «Фрэлюнды», але 31 траўня 2017 году склаў двухгадовы кантракт з «Жэнэва-Сэрвэт»[2]. Дэбют гульца ў Нацыянальнай лізе прыпаў на матч супраць «Лязаны». Напачатку 2019 году працягнуў супрацу з клюбам, і яшчэ раз падоўжыў дамову ў 2020 годзе. У 2023 годзе разам з клюбам стаў чэмпіёнам Швайцарыі.