Г’ю Джэкман | |
па-ангельску: Hugh Jackman | |
Дата нараджэньня | 12 кастрычніка 1968 (56 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, кінапрадусар, музыка, тэатральны актор, кінаактор, выканаўчы прадусар, тэлевядовец, тэлеактор, актор, актор музычнага тэатру, актор агучваньня, прадусар |
Узнагароды | прэмія «Даностыя»[d] (2013) прайм-таймавая прэмія «Эмі»[d] тэатральная сусьветная прэмія[d] (2004) прэмія «Тоні» за найлепшую мужчынскую ролю ў м’юзыкле[d] (2004) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (2012) прэмія «Драма Дэск» за найлепшую мужчынскую ролю ў м’юзыкле[d] зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Drama League Award[d] (2004) Drama League Award[d] (2022) Grammy Award for Best Compilation Soundtrack for Visual Media[d] (2019) Time 100[d] (2018) Australian Dance Awards[d]
|
IMDb | ID nm0413168 |
Подпіс | |
Г’ю Джэ́кман (па-ангельску: Hugh Jackman; нарадзіўся 12 кастрычніка 1968 году) — аўстралійскі актор і сьпявак. Атрымаў сваю прарыўную ролю Расамахі ў сэрыі фільмаў «Людзі Ікс», дзякуючы якой быў уключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса за самую доўгую кар’еру супэргероя Marvel. За сваю кар’еру Джэкман выканаў галоўныя ролі ў некалькіх фільмаў, у тым ліку ў рамантычнай камэдыі «Кейт і Леапольд» (2001), фільме жахаў «Ван Гэлсінг» (2004), драме «Прэстыж» (2006), фантастычнае драме «Фантан» (2006), м’юзыклах «Адрынутыя» (2012) і «Найвялікшы шоўмэн» (2017), трылерах «Палоньніцы» (2013) і «Ўспамін» (2021) ды іншых. Дзякуючы ролі Жана Вальжана ў фільме «Адрынутыя» Джэкман быў намінаваны на «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю, але атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў катэгорыі м’юзыклу альбо камэдыі. Выступаючы ў брадўэйскім тэатры, Джэкман атрымаў прэмію Тоні 2004 году за найлепшую мужчынскую ролю ў м’юзыкле за ролю ў спэктакле «Хлопчык з краіны Оз».