Давід Асьпіна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 жніўня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 183 см[4] | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Насьяналь | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2014 2014—2019 2018—2019 2019—2022 2022—2024 2024— |
Атлетыка Насьяналь Ніцца Арсэнал → Напалі (арэнда) Напалі Аль-Наср Атлетыка Насьяналь |
97 (0) 189 (0) 29 (0) 17 (0) 64 (0) 24 (0) 2 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Калюмбія | 129 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Даві́д Асьпі́на Рамі́рэс (па-гішпанску: David Ospina Ramírez; нарадзіўся 31 жніўня 1988 году, Мэдэльін, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, брамнік клюбу «Атлетыка Насьяналь» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Дэбютаваў у клюбе з роднага гораду «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клюбу. У 19 гадоў у Асьпіны было некалькі прапановаў ад замежных клюбаў, як то мадрыдзкага «Атлетыка» і «Бока Хуніёрс», аднак пасьля трох сэзонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у францускую «Ніццу»[5], пасьля няўдалай спробы перайсьці ў «Боку».
У ліпені 2012 году зьявіліся чуткі, што Давід можа перайсьці ў турэцкі «Бэшыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена[6] й Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў траўні 2014 году стала вядома, што «Ніцца» зьбіраецца падоўжыць з брамнікам дамову, аднак Давід заявіў, што ён ня будзе падпісваць новы кантракт з францускім клюбам. Пасьля выдатных выступаў за «Ніццу» і зборную Калюмбіі на кубку сьвету ў 2014 годзе, Асьпінам зацікавіліся накалькі вядучых эўрапейскіх клюбаў. Не зважаючы на тое, што гульцом цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў табар «Арсэналу»[7]. Гэта было пацьверджана 27 ліпеня 2014 году, як мяркуецца гулец каштаваў клюбу 3 млн фунтаў стэрлінгаў[8].
У 2007 годзе Асьпіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
«Атлетыка Насьяналь»
«Арсэнал»:
«Напалі»: