Далмацыя | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | гістарычная вобласьць[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Далма́цыя (па-харвацку: Dalmacija, па-лацінску: Dalmatia) — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Балканскага паўвострава на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора на тэрыторыі сучасных Харватыі (пераважна) і Чарнагорыі.
У IV стагодзьдзі да н. э. на ўзьбярэжжы Далмацыі былі заснаваныя грэцкія калёніі.
У 229 да н. э. пачалося рымскае ўварваньне (дзьве Ілірыйскія вайны, 229—228 і 219 да н. э.).
У II—I стагодзьдзях да н. э. мясцовае насельніцтва неаднаразова паўставала супраць рымлян да часу Актавіяна, якім Далмацыя была заваяваная і далучаная да правінцыі Ілірыка (34 — 33 да н. э.).
У 6 — 9 да н. э. Тыбэрыюс задушыў паўстаньне ў Далмацыі, пасьля чаго бьылі ўтвораны дзьве ілірыйскія правінцыі — Illyricum Superius (з часоў Флявіяў званая Далмацыя) і Illyricum Inferius (Панонія).