Дарыюс Алару | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 1998[1] (26 гадоў) | |
Пазыцыя | цэнтральны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сьцяўа | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2020 2020— |
Газ Мэтан Сьцяўа |
113 (11) 156 (34) |
Зборныя | ||
2021— | Румынія | 22 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Да́рыюс Ала́ру (па-румынску: Darius Olaru; нар. 3 сакавіка 1998 году) — румынскі футбаліст, паўабаронца і капітан клюбу «Сьцяўа» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы за клюб «Газ Мэтан»[2]. Напачатку 2018 году гулец быў блізкі да пераходу ў бухарэсцкую «Сьцяўу», але клюбы не далі рады ў перамовах між сабою. Увосень зьявілася інфармацыя аб перамовах наконт пераходу ў кіеўскае «Дынама»[3], але і гэта скончылася анічым. 7 студзеня 2020 году футбаліст усё ж такі прыяднаўся да сталічнай «Сьцяўы», атрымаўшы кашулю з нумарам 27[4]. 2 лютага Алару запачаткаваў выступы ў новай камандзе, зьявіўшыся на полі ў матчы супраць ЧФР, які скончыўся зь лікам 0:1 на карысьць суперніка. Праз чатыры дні гулец улучыў свой першы гол у колерах «Сьцяўы», пацэліўшы мяч у браму «Валунтару»[5].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі. У адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2024 году шэсьць разоў выходзіў на пляцоўку, але пераважна на зьмены партнэраў[6].
Сьцяўа: