Дарэн Флэтчэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2015 2015—2017 2017—2019 |
Манчэстэр Юнайтэд Ўэст Бромўіч Альбіён Сток Сіці |
223 (18) 91 (4) 38 (2) |
Зборныя | ||
2003—2017 | Шатляндыя | 80 (5) |
Дарэн Бар Флэтчэр (па-ангельску: Darren Barr Fletcher; нарадзіўся 1 лютага 1984 году, Эдынбург, Шатляндыя) — былы шатляндзкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Шатляндыі.
Флэтчэр перайшоў у моладзевую акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд» у ліпені 2000 году, а ў лютым 2001 году падпісаў з клюбам прафэсійны кантракт. Першапачаткова ён выступаў па пазыцыі правага паўабаронцы й разглядаўся як магчымы пераемнік Дэйвіда Бэкгэма[4]. У свае першыя сэзоны ў клюбе Флэтчэр прапусціў шмат матчаў з-за траўмаў, а па ходу выступленьняў за рэзэрвовую каманду стаў выступаць таксама на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2011 году перапыніў футбольную кар’еру з-за праблемаў са здароўем, аднак потым вярнуўся ў футбол.
У студзені 2015 году пасьля шматлікіх сэзонаў праведзеных за «Юнайтэд» свабодным агентам перайшоў у клюб «Ўэст Бромўіч Альбіён».
У цяперашні час Флэтчэр зьяўляецца гульцом асноўнага складу зборнай Шатляндыі. Ужо ў другім сваім матчы за зборную, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 году, ён забіў пераможны гол у браму зборнай Летувы, выйшаўшы на замену.
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Дарэн Флэтчэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў