Дацкая народная партыя

Дацкая народная партыя
па-дацку: Dansk Folkeparti
Лідэр партыі Мортэн Мэсэршміт
Дата заснаваньня 6 кастрычніка 1995
Штаб-кватэра Капэнгаген
Саюзьнікі і блёкі Прагрэсіўная партыя Даніі
Ідэалёгія эўраскептыцызм,
нацыянал-кансэрватызм
Моладзевая арганізацыя Youth of the Danish People's Party[d]
Колькасьць 12 064 (2013)[1]
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
1 / 14
· Фолькетынг
7 / 179
Афіцыйны сайт danskfolkeparti.dk

Да́цкая наро́дная па́ртыя (па-дацку: Dansk Folkeparti) — нацыянал-кансэрватыўная палітычная партыя Даніі, ачоленая жанчынай-палітыкам Піяй К’ерсгор. Трэцяя па значнасьці партыя ў парлямэнце краіны.

Дацкая Народная Партыя падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з урадам, а таксама з кіруючымі партыямі па большасьці пытаньняў. Узамен падтрымкі ўрада ў парлямэнце, партыя атрымала магчымасьць заканадаўчых дзеяньняў накіраваных супраць іміграцыі. З 1999 году ДНП пасьлядоўна выступае за выбарковую палітыку іміграцыі. Таксама партыя працуе па адстойваньню сацыяльных праграмаў, асабліва тых, якія тычацца пэнсійнага забесьпячэньня састарэлых. Таксама ДНП выступае за барацьбу супраць папулярызацыі гомасэксуальнасці, легалізацыі ўсынаўленьня дзяцей аднаполымі парамі й ўзмацненьня жорсткасьці пакараньня за гвалт малалетніх.

Партыя заснавана 6 кастрычніка 1995 году пасьля таго, як будучыя заснавальнікі ДНП, Пія К’ерсгор, Крыстыян Тульса Даль, Пэль Нэтгард і Уле Донэр пакінулі Прагрэсіўную партыю Даніі (ППД). Першы зьезд ДНП адбыўся 1 чэрвеня 1996 году ў Вісэнб’ерге, дзе Пія К’ерсгор была аднагалосна абрана лідэрам партыі. Партыя была створана ў знак пратэсту супраць «сытуацыі анархіі» у ППД і ейнай палітыкі «усё альбо нічога». За кароткі час ДНП набрала каля 6 500 чальцоў. Кіраўніцтва партыі, з самага пачатку, ўзяло курс на стварэньне трывалага іміджу й рэпутацыі сваёй палітычнай структуры, як адказнай і здольнай да супрацоўніцтва зь іншымі арганізацыямі. Стварэнне ДНП стала новым этапам на скандынаўскай правай палітычнай арэне. ДНП стала першай пасьпяховай парлямэнцкай партыяй у Скандынавіі.

Парлямэнцкія выбары 1998 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбют партыі адбыўся ў 1998 годзе на выбарах у дацкі парлямэнт. ДНП атрымала 7.4% галасоў датчанаў альбо 13 месцаў у парлямэнце, але, тым ня менш, не змагла прыняць удзел у фармаваньні ўрада.

Парлямэнцкія выбары 2001 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На выбарах у Фолькетынг у 2001 годзе партыя атрымала 12% галасоў і 22 месцы ў парлямэнце. Яна стала трэцяй па велічыні партыяй у парламенце й набыла значнае становішча на палітычнай арэне краіны, бо разам з Кансэрватыўнай народнай партыяй і Лібэральнай партыяй «Вэнстрэ» здолела сфармаваць парлямэнцкую большасьць. У выніку ДНП падтрымала кансэрватыўна-лібэральны кааліцыйны ўрад, які ачольвае прэм’ер-міністар Андэрс Фог Расмусэн, у абмен на задавальненьне шэрагу сваіх патрабаваньняў і ўзмацненьне жорсткасьці іміграцыйнай палітыкі.

На выбарах у наступныя гады, папулярнасьць партыі павольна расла: 13.2% галасоў і 24 месцы ў Фолькетынгу ў 2005 годзе, 13.9% галасоў і 25 месцаў у 2007 годзе. На выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 году, партыя атрымала 15.3% галасоў датчанаў і два месцы. Іх занялі Мортэн Мэсэршміт (284.500 асабістых галасоў) і Ганна Росбах Андэрсан.

Вядомыя выказваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмены пад націскам ДНП іміграцыйнай палітыкі Даніі, якія сталі прыкметнымі ў астатняй Эўропе, выклікалі крытыку з боку былога сацыял-дэмакратычнага ўрада Швэцыі, Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і камісара па правах чалавека пры Радзе Эўропы. У адказ на крытыку з боку швэдзкага ўрада, Пія К’ерсгор сказала:

«Калі яны хочуць ператварыць Стакгольм, Гётэборг і Мальмё у скандынаўскі Бэйрут, з кланавымі войнамі, забойствамі па законах помсты й бандамі гвалтаўнікоў, няхай робяць гэта. Мы заўсёды можам перакрыць Эрэсундзкі мост.»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]