Джамаль Хашогжы | |
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1958 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 2018[1] (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, палітычны публіцыст |
Месца працы | |
Бацька | Ahmad Khashoggi[d][3] |
Маці | Esaaf Khashoggi[d][3] |
Дзеці | Razan Khashoggi[d][3], Salah Khashoggi[d][3], Noha Khashoggi[d][3] і Abdullah Khashoggi[d][3] |
Узнагароды | асоба году паводле часопіса Time[d] (сьнежань 2018)
|
Сайт | jamalkhashoggi.com |
Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гжы[4][a] (араб. جمال خاشقجي, 13 кастрычніка 1958, Мэдына, Саудаўская Арабія — 2 кастрычніка 2018, Стамбул, Турэччына) — журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі.
Пляменьнік саудаўскага бізнэсоўца Аднана Хашогжы. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўнівэрсытэт Індыяны (ЗША), пасьля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданьнямі, у прыватнасьці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газэты Аль-Ватан.
Атрымаў вядомасьць як крытык улады Саудаўскай Арабіі, у прыватнасьці спадчыннага прынца Мухамэду ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў супраць перасьледу актывістаў, а таксама з крытыкай зьнешняй палітыкі краіны ў дачыненьні да Емэну, Эгіпту, Канады.
У сьнежні 2016 году ўлады Саудаўскай Арабіі забаранілі яму займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа[5] У верасьні 2017 году ён выехаў у ЗША, дзе вёў калёнку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамэда ібн Салмана.
2 кастрычніка 2018 году Джамаль Хашогжы накіраваўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумэнт, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесьце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсьці ў памяшканьне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства[6].
Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогжы «жорстка катавалі, забілі, а яго цела пасеклі на часткі» ў консульстве. Пазьней дарадца прэзыдэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністар па справах ЭЗ Амэр Чэлік заявілі, што ў апэрацыі па ліквідацыі Хашогжы было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў[7].
Афіцыйная пазыцыя саудаўскага ўрада заключалася ў тым, што Хашогжы хутка пакінуў будынак консульства. У прыватнасьці гэты пункт гледжаньня 5 кастрычніка 2018 году выказаў прынц Мухамэд ібн Салман у сваім інтэрвію агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін альбо за гадзіну»[8].
У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турэччыны выказалі занепакоенасьць зьнікненьнем Хашогжы, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва дзеля вызначэньня яго месцазнаходжаньня[9][10]. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб зьнікненьні Хашогжы, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі[11].
Праз 18 дзён пасьля зьнікненьня Хашогжы ўлады Саудаўскай Арабіі празь дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясьцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» зь людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманьні 18 падданых Саудаўскай Арабіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася»[12][13][14][15]. У той жа час кароль Саудаўскай Арабіі падпісаў загады аб вызваленьні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай выведкі, а таксама аб стварэньні адмысловага камітэту па яе рэфармаваньні і выразным вызначэньні паўнамоцтваў[16][17][18][19][20].
25 кастрычніка 2018 году пракуратура Саудаўскай Арабіі прызнала, што забойства Хашогжы было не выпадковым, а наўмысным[21]. 30 кастрычніка пракуратура Турэччыны заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў кансулят[22]. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытаньні аб наяўнасьці пляну, імёнаў мясцовых саўдзельніка злачынцаў і месцазнаходжаньні цела журналіста.