Джо Гарт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1987[1][2][3] (37 гадоў) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 91 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2007 2007 2007—2016 2009—2010 2016—2018 2017—2018 2018—2020 2020—2021 2021—2024 |
Шрусбэры Таўн Манчэстэр Сіці Транмэр Ровэрз Блэкпул → Бірмінггэм Сіці (арэнда) Тарына → Ўэст Гэм Юнайтэд (арэнда) Бэрнлі Тотэнгэм Готспур Сэлтык |
52 (0) 27 (0) 6 (0) 5 (0) 36 (0) 36 (0) 19 (0) 19 (0) 0 (0) 109 (0) |
Зборныя | ||
2008—2017 | Ангельшчына | 75 (0) |
Чарлз Джозэф Джон «Джо» Гарт (па-ангельску: Charles Joseph John «Joe» Hart; нарадзіўся 19 красавіка 1987 году, Шрусбэры, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбольны брамнік. У складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны правёў больш за 70 матчаў. Зьявіўшыся ў складзе зборнай у верасьні 2010 году, Гарт доўгіч час зважаўся першым брамнікам Ангельшчыны[4]. Гарт быў намінаваны на ПФА Малады гулец году ў 2010 годзе, але прайграў Джэймзу Мілнэру, але быў прызнаны найлепшым брамнікам Прэм’ер-Лігі сэзону 2009—2010 гадоў у знак прызнаньня ягонага выступу за «Бірмінггэм Сіці».
Яшчэ навучаючыся ў школе Джо далучыўся да першай каманды свайго роднага клюбу, «Шрусбэры Таўн». 1 лютага 2003 году ён быў заяўлены на матч супраць «Эксэтэр Сіці», але на поле не зьявіўся. На наступны год клюбы вылецеў у Канфэрэнцыю й толькі тады Гарт дэбютаваў у складзе клюбу 20 красавіка 2004 году, на наступны дзень пасьля свайго 17-годзьдзя. З пачатку сэзону 2005—2006 гадоў малады брамнік стала артымаў месца ў асноўным складзе клюбу.
Падчас таго, як Джо рыхтаваўся да гульні юнацкай зборнай Ангельшчыны ў Бэльгіі, было абвешчана, што ягоны пераход у «Манчэстэр Сіці» быў завершаны[5]. Першапачаткова было паведамлена, што «Сіці» заплаціць за Гарта спачатку 600 тысяч фунтаў і гэтая сума можа павялічыцца да 1,5 млн фунтаў, але гэтыя ўмовы не былі публічна раскрытымі[6]. Свой першы матч за клюб гулец правёў 14 кастрычніка 2006 году пасьля таго, як з-за пашкоджаньняў да гульні супраць «Шэфілд Юнайтэд» ня здолелі падрыхавацца Андрэас Ісаксан і Нікі Ўівэр. Джо ў гэтым супрацьстаяньні не прапусьціў ніводнага мячу.
Пасьля некаторы час брамнік правёў у арэндах у клюбах «Транмэр Ровэрз», «Блэкпул» і «Бірмінггэм Сіці», у апошнім зь якіх правёў фантастычны сэзон 2009—2010 гадоў, пасьля чаго быў вернуты ў клюб. Пасьля гэтага Джо стаўся асноўным брамнікам манчэстэрскага клюбу, разам зь якім стаўся пераможцам чэмпіянату Ангельшчыны 2012 году.
Зьяўляючыся асноўным брамнікам моладзевай зборнай Ангельшчыны Гарт у 2008 годзе быў запрошаны Фабіё Капэльлё ў нацыянальную каманду на таварыскія гульні супраць зборных ЗША й Трынідаду і Табага. Правёўшы ўвесь матч супраць зборнай ЗША на лаўцы, у наступнай гульні Джо выйшаў на поле на другі тайм замест Дэйвіда Джэймза. У 2010 годзе разам са зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету, а ў 2012 годзе на чэмпіянаце Эўропы ўжо быў асноўным брамнікам сваёй нацыянальнай каманды.
«Манчэстэр Сіці»:
«Сэлтык»: