Джорджа К’еліні

Джорджа К’еліні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 жніўня 1984(1984-08-14)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 187 см[4]
Вага 85 кг[4]
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2004
2004—2005
2005—2022
2022—2023
Ліворна
Фіярэнтына
Ювэнтус
Лос-Анджэлес
55 (4)
37 (3)
425 (27)
38 (1)
Зборныя
2004—2022 Італія 117 (8)

Джорджа К’еліні (па-італьянску: Giorgio Chiellini; нарадзіўся 14 жніўня 1984 году, Піза, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Італіі на пазыцыі абаронцы. Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасьці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасьцю да выкананьня стандартаў. Зьяўляецца ўлюбёнцам заўзятараў клюбу, а таксама другім віцэ-капітанам каманды пасьля Джанлюіджы Буфона. Доўгі час абараняў колеры «Ювэнтуса».

Зьяўляецца выхаванцам клюбу «Ліворна». У асноўнай камандзе клюбу гуляў на працягу чатырох сэзонаў — два сэзоны ў Сэрыі C1 і два ў Сэрыі B.

Улетку 2004 году ён перайшоў у склад «Ювэнтуса» за 6,5 мільёну эўра. «Ювэ» прадаў 50% правоў на гульца «Фіярэнтыне» за 3,5 мільёну эўра, і ў «Фіярэнтыне» ён адгуляў увесь сэзон 2004—2005 гадоў, пасьля чаго быў выкуплены «Ювэнтусам» за 4,3 мільёну эўра.

12 кастрычніка 2006 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2011 году, а ў чэрвені 2008 году — да 2013 году. 23 лістапада 2010 году К’еліні падоўжыў кантракт зь «Ювэнтусам» да 2015 году з заробнай платай у 3,5 млн эўра за сэзон[5].

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі й з тых часоў рэгулярна выходзіць на поле ў складзе нацыянальнай каманды.

«Ювэнтус»:

«Лос-Анджэлес»:

Італія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]